Categories: Улада

Колькасць акрэдытаваных пры ЦВК Беларусі наглядальнікаў павялічылася да дзевяці

Колькасць акрэдытаваных пры Цэнтрвыбаркаме Беларусі наглядальнікаў павялічылася да дзевяці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на матэрыялы, размешчаныя на афіцыйным сайце ЦВК.

Паводле апошняй інфармацыі, акрэдытацыю атрымаў таксама прадстаўнік Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «За Саюз і камуністычную партыю Саюза» Леанід Школьнікаў. Раней былі акрэдытаваны прадстаўнікі: Ліберальна-дэмакратычнай партыі Леанід Бабічаў, партыі БНФ Юрый Чавусаў, РГА «Белая Русь» Сяргей Пігараў, Беларускага хельсінкскага камітэта Дзмітрый Чарных, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Эдуард Нарышкін, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Аляксандр Еўдакімчык, Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук і Камуністычнай партыі Беларусі Георгій Атаманаў.

Згодна з Выбарчым кодэксам вылучаць сваіх наглядальнікаў для акрэдытацыі пры ЦВК могуць афіцыйна зарэгістраваныя ў краіне палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні.

Прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў Беларусі 11 кастрычніка. Цяпер у краіне ідзе збор подпісаў у падтрымку вылучэння патэнцыяльных кандыдатаў. У гэтай рабоце задзейнічаны восем ініцыятыўных груп.

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

51 минута ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

53 минуты ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

15 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago