“Кніга памяці” злучае пакаленні

Значэнне перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне, вялікі ўклад у яе нашага народа немагчыма пераацаніць.

Мы, дарослыя, ведаем, якой дарагой цаной дасталася нам шчасце жыць пад мірным небам. Наш абавязак – перадаць нашчадкам памяць аб вялікім подзвігу народа.

Супрацоўнікі, выхаванцы і бацькі Гезгалаўскага дзіцячага сада сталі ўдзельнікамі акцыі “Кніга памяці сваімі рукамі”. Каб сабраць матэрыял пра сваякоў, якія абаранялі Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, удзельнікі акцыі зазірнулі ў сямейныя архівы, дзе знайшлі ордэны, медалі, лісты з фронту.

Афармленнем “Кнігі памяці” з энтузіязмам занялася настаўнік-дэфектолаг Алена Лукіянец. Больш за дваццаць гадоў яна з гонарам захоўвае памяць пра свайго дзеда Ілью Масло, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, які прайшоў вайну ад першага да апошняга дня, з’яўляўся ўдзельнікам штурму Берліна. З яго вуснаў, тады яшчэ маленькая дзяўчынка, якая ганарова крочыла за руку з дзедам на святочных дэманстрацыях у Дзень Перамогі, упершыню яна даведалася пра страшныя гады гісторыі краіны і вялікі подзвіг народа.

 

На старонках “Кнігі памяці” размешчаны фатаграфіі ветэранаў вайны і іх нашчадкаў, якія жывуць у цяперашні мірны час: унукаў, праўнукаў, прапраўнукаў. Афармленне кожнай старонкі суправаджаецца эмацыйна афарбаваным расповедам пра жыццё героя, які адстаяў свабоду і незалежнасць нашай краіны. Так, выхавальніца дашкольнай адукацыі Галіна Гаўрош  расказала дзецям пра свайго дзядулю Канстанціна Цішука, які быў паранены ў баі, паказала ўзнагароды – 5 медалёў. Выхаванка Ганна Жуйкова ў вершах выказала гонар і павагу да прапрадзеда Івана Жуйкова, Макар Жыбарт падрыхтаваў аповед пра прапрадзеда Аляксея Касперука, які загінуў пры вызваленні Польшчы.

Створаная сваімі рукамі “Кніга памяці” для нашых выхаванцаў – гэта першыя ўрокі гісторыі, тая нітка, якая злучае пакаленні, увекавечвае памяць пра вялікі подзвіг народа.

Святлана ГУРСКАЯ,
загадчыца Гезгалаўскага дзіцячага сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ахова працы. Тэма, якая заўжды ў прыярытэце

5 жніўня пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага…

18 минут ago

Канікулы-2026

Бяспека ў дзеянні У выхаваўча-аздараўленчым дзённым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы адбыўся тэматычны дзень…

2 часа ago

Па тэме з аналітыкай. Што варта ведаць гаспадарам тэлефонаў Apple iPhone?

Тэма Многія сучаснікі выбіраюць для сябе мабільныя тэлефоны Apple iPhone Праблема Пачасціліся выпадкі блакіроўкі такіх…

3 часа ago

Поможем Ивану Ашуркину

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

5 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Адрасная дапамога на падрыхтоўку да школы

У жыцці любога чалавека могуць скласціся абставіны, з якімі не заўжды справішся ўласнымі сіламі. У…

5 часов ago

Внимание! Сильная жара

Внимание! В дневные часы 6 августа (четверг) во многих районах Гродненской области максимальная температура воздуха…

22 часа ago