Паспяховае правядзенне вясенне-палявых работ – гэта сур’ёзны экзамен не толькі для кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, але і для ўсіх адказных за ахову працы на сельскагаспадарчай вытворчасці.
Належная ўвага забеспячэнню бяспекі працы на працоўных месцах і захаванню тэхналогіі вытворчасці надаецца ў ААТ “Граніт-Агра”. За веданнем і выкананнем спецыялістамі і работнікамі гаспадаркі патрабаванняў інструкцый па ахове працы, працоўнай і вытворчай дысцыплінай сочыць інжынер па ахове працы Святлана Ляшэвіч:
– У нашай гаспадарцы распрацаваны арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па забеспячэнні аховы працы на перыяд падрыхтоўкі і правядзення вясенне-палявых работ.
Абавязкова праводзяцца планавыя і пазапланавыя інструктажы па ўсіх відах выконваемых работ. Усе работнікі ў гаспадарцы забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, спецадззеннем, арганізавана гарачае харчаванне ў полі, створаны належныя ўмовы для бытавога абслугоўвання.
У ААТ “Граніт-Агра” пасяўная пачалася яшчэ на мінулым тыдні. Цяпер тут імкнуцца скончыць абавязковы комплекс палявых работ па падрыхтоўцы глебы да сяўбы, вядуцца работы па вывазе і ўнясенні арганічных угнаенняў. Усяго плануецца ўнесці ў глебу 42,3 тысячы тон арганічных угнаенняў. Таксама ўнесены ўгнаенні пад азімыя яравыя і азімы рапс.
Першым у гаспадарцы на плошчы 50 гектараў пасеялі авёс, затым прыступілі да сяўбы ячменю. На сёння гэтай зерневай культурай засеяна ўжо 120 гектараў, наступныя на чарзе – раннія зернебабовыя, лён, яравы рапс, кукуруза, цукровыя буракі. Як паведамілі ў сельгасарганізацыі, на плошчы 1004 гектары плануецца пасеяць авёс, 55 гектараў зойме лён, яшчэ 50 гектараў – яравы рапс, на плошчы 1100 гектараў плануецца пасеяць кукурузу, плошчу ў 200 гектараў зоймуць цукровыя буракі.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…