Дажджы і цёплае надвор’е сёлета спрыяюць хуткаму росту траў і фарміраванню паўнавартаснага травастою, у сувязі з чым усе гаспадаркі раёна вядуць поўнамаштабныя работы па нарыхтоўцы кармоў.

Уборачная плошча траваў у раёне складае  15 500 гектараў. Першым укосам скошаны 5853 гектары траваў, што складае 38 працэнтаў ад запланаванага.

Варта адзначыць, што мясцовыя аграрыі плануюць сёлета назапасіць не менш за 4310 тон сена, 127 900 тон сенажу.

Традыцыйна актыўна разгарнулі касьбу корманарыхтоўшчыкі ААТ “Граніт-Агра”, дзе на 7 чэрвеня травы былі скошаны на плошчы 1630 гектараў ад запланаваных 2454, што склала 66 працэнтаў да  плана, другія па лідарстве – корманарыхтоўшчыкі КСУП “Жукоўшчына” – 46 працэнтаў да плана.

Як адзначылі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, па стане на пятніцу, 7 чэрвеня, у раёне ўбраны скошаныя травы з плошчы 5117 гектараў, што складае 87 працэнтаў ад скошанага.

Ва ўсіх сельскіх гаспадарках раёна актыўна ідзе закладка сенажу з траваў першага ўкосу. Па стане на 7 чэрвеня аграрыі раёна нарыхтавалі 15 164 тоны сянажнага корму, у тым ліку 1118 тон – у рулонах, што складае 12 працэнтаў да задання.

Лідзіруючыя пазіцыі тут займаюць аграрыі ААТ “Граніт-Агра” , якія нарыхтавалі 3184 тоны сенажу, што складае 17 працэнтаў да задання, КСУП “Жукоўшчына” (2135 тон, таксама 17 працэнтаў), КСУП “Войневічы” (2095 тон, 15 працэнтаў).

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Задачы сур’ёзныя, але рэзервы ёсць
Навагодні настрой. ААТ “Граніт-Агра” (фотафакт)
Дом, дзе пануе каханне
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации