Карупцыя — праблема сучаснага грамадства

Карупцыя з’яўляецца адным з асноўных і найбольш небяспечных выклікаў сучаснаму грамадству. Важнасць гэтай праблемы неаднаразова абмяркоўвалася на ўсіх узроўнях дзяржаўнай улады, звяртаў на яе ўвагу грамадскасці і Прэзідэнт нашай краіны А. Р. Лукашэнка.

Прававой асновай дзейнасці для барацьбы з карупцыяй з’яўляецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, законы і заканадаўчыя акты, а таксама міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь. Прыватны прававы акт, які рэгулюе дзейнасць дзяржаўных органаў, скіраваных на барацьбу з карупцыяй, — гэта Закон Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2006 года №165-З «Аб барацьбе з карупцыяй». Ён вызначае прававыя асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы барацьбы з карупцыяй і скіраваны на абарону правоў грамадзян, грамадскіх інтарэсаў, забяспечвае эфектыўную дзейнасць дзяржаўных органаў, арганізацый, дзяржаўных адказных асобаў і асобаў да іх прыраўнаваных шляхам папярэджання, выяўлення, спынення правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, карупцыйных правапарушэнняў, ухілення іх наступстваў.

Пад карупцыяй дзяржава разумее наўмыснае выкарыстанне дзяржаўнай адказнай асобай або асобай да яе прыраўнаванай, або замежнай адказнай асобай свайго службовага становішча і звязаных з ім магчымасцяў, выкарыстаных для супрацьпраўнага атрымання маёмасці або іншай выгады ў выглядзе паслугі, заступніцтва, абяцання перавагі для сябе ці трэціх асобаў, а роўна подкупу дзяржаўнай адказнай асобы або асобы да яе прыраўнаванай, або замежнай адказнай асобы шляхам прадастаўлення маёмасці або іншай выгады ў выглядзе паслугі, заступніцтва, абяцання перавагі для сябе ці трэціх асобаў з тым, каб дзяржаўная адказная асоба або асоба да яе прыраўнаваная, або замежная адказная асоба ўчынілі дзеянні або ўстрымаліся ад іх учынення пры выкананні сваіх службовых (працоўных) абавязкаў.

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь вызначаны пералік карупцыйных злачынстваў, у які ўваходзяць: крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (артыкул 210 КК РБ); легалізацыя матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам, учыненая адказнай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (часткі 2 і 3 артыкула 235 КК РБ); злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці (часткі 2 і 3 артыкула 424 КК РБ); бяздзеянне адказнай асобы з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці (часткі 2 і 3 артыкула 425 КК РБ); перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненыя з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці (часткі 2 і 3 артыкула 426 КК РБ); незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці (артыкул 424 КК РБ); атрыманне хабару (артыкул 430 КК РБ); дача хабару (артыкул 431 КК РБ); пасрэдніцтва ў хабарніцтве (артыкул 432 КК РБ); злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады або бяздзеянне ўлады, учыненыя з карыслівай або іншай зацікаўленасці (артыкул 455 КК РБ).

Усяго ў 2015 годзе супрацоўнікамі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі АУС Дзятлаўскага райвыканкама былі выяўлены 20 злачынстваў у сферы эканомікі, 14 з якіх адносяцца да катэгорыі цяжкіх, 2 — крадзяжы шляхам прысваення або растраты, 2 — службовыя падробкі, якія адносяцца да катэгорыі злачынстваў «супраць інтарэсаў службы». На тэрыторыі раёна ў мінулым годзе была ўзбуджана крымінальная справа па частцы 3 артыкула 426 КК РБ (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), якая адносіцца да катэгорыі карупцыйных злачынстваў. Эканамічны эфект ад работы супрацоўнікаў групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі АУС Дзятлаўскага райвыканкама склаў 617 000 000 рублёў.

Праблема карупцыі — гэта агульная праблема сучаснага грамадства, і толькі ў цесным супрацоўніцтве грамадзян і суб’ектаў, на якія дзяржавай ускладзены абавязкі па барацьбе з карупцыяй, магчыма дасягнуць станоўчых вынікаў.

У выпадку, калі вам стала вядома якая-небудзь інфармацыя аб учыненні на тэрыторыі Дзятлаўшчыны карупцыйных злачынстваў і правапарушэнняў, просім паведаміць аб гэтым у раённы аддзел міліцыі па тэлефонах: 102, 8-01563-2-13-34, 8-01563-2-14-34. Ананімнасць гарантуем.

А. ЯКІМЧЫК,
старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

administrator

Recent Posts

О размерах пособий с 1 августа 2026 года семьям, воспитывающим детей

С 1 августа 2026 года в республике увеличены размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей. Это…

30 минут ago

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

13 часов ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

15 часов ago

Увага – на зберажэнне здароўя насельніцтва

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…

15 часов ago

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

20 часов ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

20 часов ago