На пасяджэнні абласнога савета Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства” падведзены вынікі работы аб’яднання за 2024 год, акрэслены задачы на сёлета, ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароджаны пераможцы рэспубліканскага конкурсу, які праводзіла арганізацыя.


Удзел у сустрэчы прымалі старшыня рэспубліканскага савета РДГА “БДПТ” Аляксандр Кудрашоў, начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Лакіза, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА “БДПТ” Алена Жамойціна, кіраўнікі раённых арганізацыйных структур, пераможцы конкурсу.

Сярод узнагароджаных па выніках творчага рэспубліканскага конкурсу на лепшае адлюстраванне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці і пытанняў развіцця дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства” ў 2024 годзе дыпломам за І месца адзначана карэспандэнт Дзятлаўскай раённай газеты “Перамога” Наталля Авярчук.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #нашалепшае #нашелучшее