Дзіцячых смех і радасныя ўсмешкі, спартыўны напал барацьбы і нястрыманая весялосць — такім запомніцца рабятам і педагогам пяты дзень вясновых канікул. Спаборніцтвы «Вясёлыя старты» ў гэты дзень адбыліся ў дзяржаўнай установе адукацыі «Козлоўшчынская сярэдняя школа» для трох каманд. Арганізатары свята запрасілі ў дзень канікул зборныя каманды з Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы і Вензавецкака дзіцячага сада-сярэдняй школы.
Усяго ўдзельнікамі спартландыі сталі трыццаць навучэнцаў, якім не абыякавы спорт і здаровы лад жыцця. Педагогі фізічнай культуры і здароўя Юрчык Мікалай Іосіфавіч і Буяк Святаслаў Уладзіміравіч падрыхтавалі для ўдзельнікаў розныя цікавыя турніры. У асаблівым захапленні былі госці ад эстафет «Пастаноўка кегляў», «Збіванне кегляў», «Вядзенне мяча вобручам», «Чаўночны бег», «Перацягванне каната».
Атмасфера спартыўнага свята была і радасная, і ў той жа час напружаная – бо спаборнічалі тры моцныя супернікі, а перамагчы павінен наймацнейшы. З якімі вынікамі каманды прыйдуць да фінішу – залежала толькі ад іх згуртаванасці і арганізаванасці. Па выніках 10 конкурсаў перамогу атрымалі гаспадары з лікам 24 балы. На другім месцы каманда з Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы (20 балаў), на трэцім каманда з Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы (19 балаў). Каманды былі ўзнагароджаны памятнымі граматамі.
Вучні зразумелі: каб заваяваць перамогу – мала быць проста фізічна моцным. Неабходна пры гэтым валодаць дастатковай мэтанакіраванасцю, сілай волі, быць арганізаваным і сабраным, спрытным і знаходлівым.
У час развітання педагогі змаглі пачуць ад капітанаў каманд добрыя водгукі аб гэтым дні канікул: «Спорт намнога цікавейшы за бясконцае сядзенне дома перад камп’ютарам у сацыяльных сетках», «Удзельнічаючы ў «Вясёлых стартах», мы адчулі сябе вялікай адзінай сям’ёй!»
Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту, здароўя і маладосці!
Яна Саўчыц,
член прэс-цэнтра ОО “БРПО” Казлоўшчынскай сярэдняй школы
Читайте также:
Валейбольны турнір імя Івана Талерчыка
Финал соревнований «Золотая шайба» в старшей возрастной группе в дивизионе Б стартует в Пружанах