Канікулы – гэта прыемны час адпачыць з карысцю.
Менавіта зараз можна бесклапотна падарожнічаць, спасцігаючы прыгажосць і культуру навакольнага свету. Зусім не абавязкова ехаць далёка. Многа цікавага, новага можна ўбачыць на сваёй малой радзіме.
Выхаванцы аздараўленчага лагера “Сузор’е адкрыццяў” Раклевіцкай базавай школы адправіліся ў падарожжа ў раённы цэнтр – горад Дзятлава. Іх чакала сустрэча з прадстаўнікамі розных прафесій на прадпрыемствах горада: сэрвісны цэнтр “Белтэлекам”, раённы вузел паштовай сувязі, Белаграпрамбанк, кінатэатр “Спадарожнік”. Дзеці пазнаёміліся, як у іх дом “прыходзіць” інтэрнэт, з апаратурай, з якой працуюць спецыялісты Белтэлекама, прынцыпе дзеяння, заснаванага на выкарыстанні камутацыйнага цэнтра, які, выкарыстоўваючы стандартныя тэлефонныя кабелі, злучае ў адзіны ланцуг тэлефонныя апараты ўсяго горада.
Загадчыца раённага вузла паштовай сувязі расказала пра прафесіі касіра, паштальёна, а таксама пра сарціроўку пасылак, газет і часопісаў у спецыяльных памяшканнях.
Супрацоўніца банка паведаміла дзецям, для чаго патрэбны людзям банк, якія аперацыі выконвае ён, чым займаецца кансультант, касір,вартаўнік. Паказала банкамат і прынцып яго работы. У канцы экскурсіі ўручыла памятныя падарункі.
Апошнім прыпынкам быў кінатэатр “Спадарожнік”. Спачатку выхаванцы наведалі музейны пакой “Час. Кіно. Жыццё”, пазнаёміліся са штодзённым жыццём кінатэатра, ацанілі сучасныя тэхналогіі, убачылі рэтра-абсталяванне, даведаліся пра сённяшнія і забытыя прафесіі кінатэатра. Затым дзеці паглядзелі зборнік беларускіх мультфільмаў.
Жанна ЖЫХ,
настаўніца пачатковых класаўРаклевіцкай базавай школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…