11 жніўня працаўнікі сельскага клуба-бібліятэкі аграгарадка Белагурна правялі канцэрт для ўдзельнікаў жніва на жніўным полі. Старшыня прафсаюзнай арганізацыі сельскагаспадарчага прадпрыемства “Белагурна” абвясціла вынікі жніўнага спаборніцтва. Лідар сярод вадзіцеляў – Анатоль Нагорны.
Камбайнераў і вадзіцеляў павіншавалі добрымі словамі і песнямі. Сярод усіх выдзелілі братоў-камбайнераў Генадзя і Ігара Швайдзюкоў, якія працуюць у экіпажы-лідары.

С. ВЕНСКАЯ,
загадчыца Белагурнаўскага клуба-бібліятэкі