19 студзеня ўсе праваслаўныя вернікі будуць адзначаць свята Хрышчэнне. У народзе яно мае дзве назвы «Вадохрышча» і «Богаяўленне». Адной з традыцый на Вадохрышча з’яўляецца купанне ў палонцы.
Прадстаўнікі РУП ЖКГ сумесна з Дзятлаўскім АСВОДам падрыхтавалі месца для акунання на верхнім возеры горада Дзятлава.
19 студзеня ў 16 гадзін пачнецца асвячэнне хрышчэнскай палонкі, а затым да 18 гадзін можна будзе акунуцца ў асвячонай вадзе.
Вольга ЮШКЕВІЧ