Ад каманды футбалістаў з Круцілавічаў выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прывезлі эстафету ў Наваельнянскую сярэднюю школу. Тут у футбол згулялі дзяўчынкі.
Ужо знаёмая нам мультымедыйная прэзентацыя сабрала шмат навучэнцаў гэтай школы, прывабіла цікавасць дзяцей фактамі пра футбол. Майстар-клас правялі футбалісты з Дзятлаўскай спартыўнай школы, якіх можна, па сутнасці, назваць, маленькімі трэнерамі. Пасля заканчэння трэніровачнага этапу пачалася сяброўская гульня. Правялі адразу два матчы: футбалісты спартыўнай школы супраць мясцовых ігракоў, другі матч згулялі дзве каманды дзяўчат. На пляцоўцы ўсталявалася сапраўднае спаборніцтва. Актыўнасці дзяўчат любы пазайздросціць, а дынамічнасці гульні можна павучыцца. Адзначыў запал у дзявоцкай камандзе старшы трэнер спартыўнай школы Уладзімір Ганчар:
– Дзяўчаты тут вельмі бойкія, не ўступаюць у гульні хлопчыкам. Маладыя спартсменкі добра ведаюць правілы футбола, якасна адпрацаваны гульнёвыя рухі. Адчуваецца, што футбол у вучняў гэтай школы выклікае інтарэс і займае важнае месца ў час правядзення спартыўных заняткаў.
Неабходна звярнуць увагу на балельшчыкаў Наваельнянскай школы. Яркі эмацыянальны ўсплеск падтрымліваў ігракоў, надаваў ім бадзёрасці ў час гульні.
Пры падвядзенні вынікаў футбольных матчаў былі адзначаны лепшыя ігракі, якія згуляюць у складзе каманды і будуць абараняць гонар школы ў фінальных спаборніцтвах.
Традыцыйныя віншаванні і падарункі выклікалі шквал эмоцый сярод школьнікаў. Нагадаем, што Беларуская федэрацыя футбола шчыра прадаставіла школьнікам вясковай мясцовасці каляровыя часопісы “Вялікі футбол”, эмблемы, ручкі, блакноты і разам са старшым трэнерам спартыўнай школы Уладзімірам Ганчаром запрашаюць усіх актыўных футбалістаў раёна, іх бацькоў, сяброў і аматараў футбола 18 мая на стадыён “Колас” у Дзятлаве на фінальныя спаборніцтвы юных спартсменаў у вялікай гульні.
Далей разам з футбалістамі спартыўнай школы адпраўляемся ў Жукоўшчыну.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…