Калонка рэдактара. Не саромейцеся быць людзьмі

Змяніцца не можа ніхто, але стаць лепшым можа кожны. (Эрнст Фейхтэрслебен)

Хто акружае чалавека ў жыцці? Блізкія, родныя людзі, сябры, знаёмыя, суседзі, калегі па працы… Вельмі шмат людзей сустракаецца на жыццёвым шляху ў чалавека. Усе яны розныя, цікавыя па-свойму, мы з імі маем зносіны, нешта вырашаем, абмяркоўваем, проста гутарым, адпачываем. І ў залежнасці ад агульных інтарэсаў з кожным з іх выстройваюцца свае адносіны.

Зразумела, што нашы бацькі, муж і жонка, браты, сёстры, дзеці, бабулі, дзядулі і іншыя родныя нам людзі – гэта асобная тэма для размовы, таму што гэтыя адносіны – самае каштоўнае і важнае, што ёсць у чалавека. Тут самае галоўнае – быць удзячнымі, умець “згладжваць вуглы”, захоўваць баланс стабільнасці, даверу і любові.

З сябрамі мы можам пагаварыць пра сваё, пра жыццёвае, сустрэцца за кубкам чаю і правесці добра вольны час. З суседзямі – абмеркаваць поспехі садова-агароднай справы ды пацікавіцца навінамі, з калегамі – абмеркаваць план сумесных дзеянняў па рашэнні існуючых задач або правядзенні карпаратыўнай вечарыны.

Але бывае, на шляху сустракаюцца людзі, якія сваім раптоўным з’яўленнем у тваім жыцці прымушаюць паглядзець на сябе з іншага боку, раскрыць у сабе тое, на што ты не звяртаеш увагі, змяніць свае погляды на жыццё, паверыць, што сапраўднае жыццё – гэта не тое, якім ты жывеш, што ў ім яшчэ шмат чаго ёсць цікавага, трэба толькі не ленавацца і захацець унесці ў яго пазітыўныя перамены.

Менавіта з такім чалавекам мне нядаўна пашчасціла сустрэцца. Гэта выдатная жанчына, маці дваіх дзяцей, з няпростым лёсам, рана страціла мужа. Ёй прыйшлося самой будаваць сваё жыццё, гадаваць і выхоўваць дзяцей, адзін з якіх з абмежаванымі магчымасцямі. З моманту трагедыі прайшло больш за 30 гадоў, і дзіву даешся, якім моцным можа быць чалавек. Нягледзячы на ўсе жыццёвыя нягоды, якія давялося перажыць гэтай жанчыне, яна не страціла смак да жыцця, не азлобілася, не зламалася, заўсёды з усмешкай і гумарам, выразнымі жыццёвымі прынцыпамі, з’яўляецца прыкладам для іншых. Гледзячы на яе, так і хочацца сказаць: “Любіць жыццё — трэба ўмець!”. Глядзіш і проста любуешся, якой чысцінёй, шчырасцю і небывалым аптымізмам свеціцца гэты чалавек. І як тут будзеш наракаць на жыццё, застаецца толькі вучыцца – любiць, дараваць, давяраць, не расчароўвацца, быць удзячным…

Напэўна, у жыцці кожнага чалавека здараюцца падобныя сустрэчы, калі цалкам незнаёмыя людзі адчуваюць сваяцтва душ і ім часам здаецца, што яны ведаюць адзін аднаго даўно, таму такія зносіны прыносяць радасць. Такое вось дэжавю! Асабліва прыемна, калі заўважаеш, што і ты камусьці патрэбны, калі да цябе цягнуцца людзі, калі з табой хочуць пагутарыць.

Розныя людзі, розныя лёсы.

Але ў чым я пераканана, дык гэта ў тым, што выпадковых людзей не бывае. Нават калі з чалавекам пасля і не ўсталёўваюцца цёплыя сяброўскія адносіны,

гэты чалавек прыйшоў у наша жыццё не проста так, як і іншыя, а з нейкай мэтай. Якой? Зразумець павінны мы самі.

Не саромейцеся быць людзьмі, кантактуйце і пажадана афлайн! І няхай зносіны вам прыносяць толькі радасныя, цёплыя ўражанні, ад якіх захочацца звярнуць горы і зрабіць гэты свет лепшым.

Наталля КАЛОДКА

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

2 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

2 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

4 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

4 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

4 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

8 часов ago