Калонка рэдактара. Людзі ў белых камбінезонах

Гэты год прынёс свету мноства выпрабаванняў: пажары, паводкі, масавыя беспарадкі.

Узровень напружанасці зашкальвае. І ўсё гэта на фоне самай маштабнай пандэміі за апошнія сто гадоў. У інтэрнэце ходзіць мноства жартаў пра 2020 год, але некаторыя іх жартамі зусім не лічаць, заяўляючы, што гэты год як мінімум вызначальны для выжывання чалавецтва, як максімум – апошні перад канцом свету.

Гэта выпрабаванне паўплывала на ўсіх нас. Тое, што яшчэ было цяжка ўявіць нават у пачатку лютага, змяніла свет за сакавік. Каранавірус за некалькі тыдняў памяняў звыклае жыццё мільёнаў людзей. Нягледзячы на ўсе меры, якія прадпрымаюцца, пандэмія каранавіруса з неверагоднай хуткасцю распаўсюджваецца па свеце і ніяк не хоча адступаць.

Не абышла бокам і мяне гэтая бяда. Але не пра сябе хачу расказаць, а пра медыцынскіх работнікаў, бо ў першую чаргу яны апынуліся на перадавой. Калі ў свет прыйшла бяда, менавіта да іх мы звярнуліся па дапамогу.

Фактычна, гэтыя людзі за некалькі месяцаў здзейснілі подзвіг – гэта як ісці на барацьбу з чумой ці іншай незразумелай небяспечнай хваробай.

Апынуўшыся ў няпростай сітуацыі, я знутры ўбачыла ўвесь працэс працы з хворымі з каранавіруснай інфекцыяй. Увесь медперсанал працуе ў цяжкіх, небяспечных умовах, штодня ў кругласутачным рэжыме, на мяжы чалавечых магчымасцяў. Толькі ўявіце сабе, што змену трэба адпрацаваць у поўным “абмундзіраванні”, не здымаючы. Медсёстры казалі, што самае вялікае жаданне – гэта зняць касцюм і прыняць душ. Працы шмат, кожны пацыент патрабуе да сябе ўвагі, і гэта можна зразумець, бо хворыя людзі па-рознаму пераносяць хваробу, і ўсе ведаюць, што яна малавывучаная. Спрацоўвае і псіхалагічны фактар, калі здаецца, што ніякіх паляпшэнняў няма, і надыходзіць хандра, а яна дакладна справе не дапаможа.

Кожны дзень – гэта выклік, таму што ні ў каго з медыкаў такога ў медыцынскай практыцы яшчэ не было. Чарговая змена – гэта ацэнка прафесіяналізму, стрэсаўстойлівасці, трываласці і чалавечнасці.

Але дзякуючы зладжанай каманднай працы медперсанал добра спраўляецца. Кожны выконвае сваю ролю ўпэўнена, дакладна, хутка: санітарка гэта, раздатчыца ежы, медсёстры ці дактары. Усе разумеюць, якая адказнасць на іх ускладзена і што за гэтай адказнасцю – чалавечае жыццё.

Здарылася так, што і я апынулася ў сітуацыі, калі мне трэба было дапамагчы зрабіць наступны крок па лесвіцы жыцця, і мой доктар Андрэй Уладзіміравіч Радзькоў з усёй камандай сваіх памочнікаў дапамог мне яго зрабіць. Вялікі і шчыры дзякуй ім усім за гэта!

…Вось так, на працягу многіх месяцаў, дзень за днём нясуць сваю варту нашы медыкі. Часам без сну і ежы, але працягваюць усміхацца, кожны дзень здзяйсняючы подзвіг, рызыкуючы сваім здароўем, інакш не назавеш. А дома іх чакаюць сем’і, мужы, жонкі, дзеці, бацькі… і яны таксама рызыкуюць!

А вы б так змаглі?

Які нармальны чалавек увойдзе ў клетку з ільвом?

Увойдзе. Толькі той, хто мае прызванне і імкненне аказаць дапамогу іншаму чалавеку. Невыпадкова вядомы пісьменнік і доктар В. У. Верасаеў пісаў, што навучыцца ўрачэбнаму мастацтву немагчыма, гэтак жа, як і мастацтву сцэнічнаму або паэзіі. Можна быць добрым медыкам-тэарэтыкам, але ў практычных адносінах з хворымі быць няздольным.

Хваля хутка схлыне, але мы не павінны забываць, што зрабілі для нас людзі ў белых камбінезонах.

І не трэба наракаць на медыцыну, як мы любім: то чарга вялікая, то талончыка няма… Чалавеку заўжды нешта ды не падабаецца. А ў вас на вашым працоўным месцы заўсёды ідэальны парадак, заўсёды ўсё атрымліваецца? У кожнага з нас бываюць “праколы”, проста яны не бачныя для ўсіх!

Я вельмі спадзяюся і веру, што дактарам у будучым будуць апладзіраваць і прыносіць кветкі, нягледзячы на тое, што памяць у чалавецтва, на жаль, кароткая.

А ад сябе асабіста хачу сказаць: “Паважаныя медработнікі, я не проста вам удзячная – я вас люблю. Люблю ўсіх, хто быў са мной побач! Дзякуй!”.

Наталля КАЛОДКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

2 часа ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

2 часа ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

3 часа ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

3 часа ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

3 часа ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

3 часа ago