Кружит Земля, как в детстве карусель,
А над Землёй кружат ветра потерь,
Ветра потерь, обид, разлук и зла.
Им нет числа, им нет числа…
Так спявала Мэры Попінс у вядомай усімі намі кінастужцы. І сапраўды, у нашым жыцці ўсё кружаць і кружаць вятры, то кароткія з парывамі, то шквалістыя і моцныя, а бывае і ўраганы. Бывае, непагода прыносіць шмат клопату чалавеку.
А што ў жыцці? А ўсё тое самае: і шторм, і бура, і ўраган, толькі ніхто не папярэджвае, і самае незразумелае, што гэта робяць людзі адзін аднаму!
Думаю, што кожны з нас перажываў і крыўду, і боль, і расчараванне ад знаёмых, сяброў і нават блізкіх людзей. І можна зразумець, калі людзі проста не зразумелі адзін аднаго, але ўсё ж такі змаглі сесці за стол перамоваў, высветліць свае праблемы і прынесці свае прабачэнні. І зусім іншае, калі спадцішка пачынаюць рабіць тое, што ні адзін чалавек, які сябе паважае, рабіць не будзе.
Я вельмі люблю гутарыць з людзьмі “восеньскага” ўзросту. Усе яны гавораць аб адным: што жыццё раней было цяжкім, але людзі былі больш шчырымі, добрымі, адкрытымі, дапамагалі адзін аднаму.
У наш час, на мой погляд, мы нешта губляем ці ўжо згубілі. Бывае, людзі нават не ведаюць, хто з імі жыве на адной пляцоўцы або ў саседнім доме. Хочацца зразумець, чаму? Чаго не хапае чалавеку?
Паміж людзьмі ідзе нейкае спаборніцтва: у каго кватэра лепшая, у каго работа, у каго дзеці ў прэстыжных вузах вучацца. І нічога ў гэтым быццам кепскага няма: кожны з нас хоча жыць лепш, калі б не адно але…
А “але” гэтае заключаецца ў тым, што, каб быць паспяховым, часам людзі прымяняюць не зусім дарэчныя сродкі. Адны лічаць, што ўсе няшчасці ў іх здараюцца з-за нейкага чалавека, які быццам перайшоў ім дарогу, іншыя лічаць, што ўсе беды ад таго, што яны нарадзіліся на свет няўдачнікамі… Прыкладаў будзе шмат, але галоўнае: у ход ідуць зайздрасць, самалюбства, незадаволенасць, інтыгранства – вось такія “кружаць вятры”. Толькі кружаць яны ў галовах, сэрцах і душах людзей. І вочы людскія глядзяць і бачаць усё шыварат-навыварат, быццам асколкі разбітага люстэрка папалі ім у вочы.
Вядома ж, лягчэй сказаць, што нехта вінаваты, чым прызнаць сваю гультаяватасць, адсутнасць сілы волі, жаданне зрабіць нешта важкае. І тады пачынаюцца скаргі, канфлікты, недаразуменні. Даходзіць да таго, што нават у афіцыйных інстанцыях разбіраюцца. А некалі казалі, што не трэба “выносіць смецце з хаты”.
Чалавек усё можа перанесці і справіцца з цяжкасцямі. Усё залежыць ад яго ўстойлівасці, мудрасці, жыццёвага вопыту і маралі.
Шкада аднаго, што тыя, хто ніяк не можа супакоіцца, не разумеюць, што “вятры, якія кружаць у іх галовах”, не нясуць добрых перамен, а толькі буры і ўраганы ў іх душы.
А тады ці будуць там жыць шчасце, дабро? Думаю, не.
А што застаецца рабіць тым людзям, на якіх накіраваны гэтыя вятры?
А нічога! Жыць, як і жылі, працаваць,клапаціцца аб сваёй сям’і, рабіць дабро і спадзявацца, што, можа, некалі прыйдзе паразуменне і да тых, у каго яшчэ засталіся ў вачах тыя асколкі разбітага люстэрка.
І тады вецер перамен зменіцца мінуламу ўзамен, ён прыйдзе, добры і ласкавы, вецер перамен.
Наталля КАЛОДКА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…
За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…
Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga