Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Ніхто не чакае нараджэння дзіцяці з фізічнымі ці іншымі недахопамі. Усе вераць, што немаўля народзіцца здаровае, прыгожае, разумнае, што яно даб’ецца поспехаў у грамадстве, стане апорай для бацькоў. Не дзіўна, што ў чаканні дзіцяці будучыя бацькі хвалююцца: якім яно будзе? Калі немаўля нараджаецца хворым ці з парушэннямі — гэта для іх вялікі шок.

У бацькоў такога дзіцяці дваякія пачуцці: то яны любяць малое, як маглі б любіць здаровае дзіця, то злуюцца на яго, баяцца, нават не прымаюць. Усё зразумела: дзіця жаданае і любімае, але яго парушэнні нечаканыя, бацькі гэта востра перажываюць.

Звычайна першая рэакцыя бацькоў, якія даведваюцца пра інваліднасць свайго дзіцяці, — непрыманне: “Такога не магло здарыцца з намі!”. Непрыманне хутка замяняецца злосцю. Яна можа быць скіравана на медыцынскіх работнікаў, якія расказалі аб інваліднасці дзіцяці. Злосць можа паўплываць на ўзаемаадносіны паміж мужам і жонкай, на адносіны з бабулямі, дзядулямі, іншымі важнымі для сям’і роднымі. Злосць — наймацнейшае пачуццё, праз якое праходзяць усе. Яна ўзнікае з-за вялікага гора, нечаканай страты, якую немагчыма патлумачыць ці пераадолець.

Страх — яшчэ адна рэакцыя. Людзі больш баяцца невядомага, чым вядомага. Дакладная інфармацыя пра дыягназ і далейшыя перспектывы дзіцяці палохаюць менш, чым невядомасць. Баяцца і за будучыню дзіцяці: “Якім яно стане ў пяць, дванаццаць, дваццаць адзін год? Што з ім будзе, калі я памру? Ці вывучыцца дзіця? Ці зможа скончыць каледж? Ці будзе яно любіць, жыць, смяяцца, рабіць усё тое, пра што мы марылі?”.

Наступнае пачуццё — віна. Бацькі непакояцца, ці не маглі самі стаць прычынай інваліднасці дзіцяці: “Магчыма, мы зрабілі штосьці не так? Мы пакараны за нешта? Ці сачыла мая жонка за сабой у час цяжарнасці?”. Часам, пачуццё віны праяўляецца ў рэлігійным аспекце. Як часта мы падымаем вочы да неба з пытаннем: чым заслужылі такое выпрабаванне?

Збянтэжанасць таксама характэрна для пачатковага перыяду. Чалавек яшчэ не да канца разумее, што адбываецца, што будзе далей. Збянтэжанасць праяўляецца ў бяссонніцы, няздольнасці прымаць рашэнні, эмацыянальнай перагружанасці. Пры гэтым новая інфармацыя можа здавацца няяснай, скажонай. Вы чуеце словы, якіх раней не чулі, тэрміны, якія апісваюць тое, чаго не разумееце. Вы спрабуеце адшукаць сэнс у атрыманай інфармацыі.

Расчараванне. Факт, што дзіця недасканалае, закранае бацькоў. Гэта выклік для іх сістэмы каштоўнасцяў.

Расчараванне можа перашкодзіць прыняць дзіця як паўнавартасную асобу, якая развіваецца. Непрыманне можа быць і ў адносінах з медыкамі, мужам (жонкай). Адна з найбольш моцных формаў непрымання дзіцяці — тайнае жаданне яго смерці (гэта адчуваюць бацькі, якія знаходзяцца ў глыбокай дэпрэсіі).

У перыяд, калі шмат розных пачуццяў перапаўняюць сэрцы бацькоў, складана вызначыць, якія з іх найбольш моцныя. Не ўсе бацькі праходзяць менавіта праз такую паслядоўнасць адчуванняў. Аднак пры ўсёй скаладанасці сітуацыі вельмі важна, каб яны былі здольныя дзейнічаць, разумелі, што не застануцца адны, што ёсць установы, дзе можна знайсці падтрымку і дапамогу.

Спецыялісты раяць бацькам дзяцей-інвалідаў не баяцца паказваць свае пачуцці, вучыцца з імі працаваць. Варта пазбягаць жалю да сябе, знаходзіць для сябе час. Трэба быць рэалістамі і разумець, што некаторыя рэчы можна змяніць, а іншыя — немагчыма. Пастарайцеся ўбачыць, якімі талентамі валодае дзіця, у чым праяўляюцца задаткі яго будучых здольнасцяў. Абавязкова кажыце дзіцяці, што любіце яго, пазбягайце насцярожаных фразаў пра яго, не дапускайце жартаў — дзіця ўспрымае іх рэальна. Вучыце малое распазнаваць эмоцыі, інтанацыю, самі дэманструйце адэкватнае эмацыянальнае рэагаванне на жыццёвыя сітуацыі (словамі, жэстамі, мімікай).

Навучыце дзіця словамі выказваць свае эмоцыі, напрыклад: “Я радуюся. Я злуюся”. Не “тушыце” негатыўныя эмоцыі дзіцяці, а навучыце малое выказваць іх адэкватным спосабам. Не параўноўвайце сваё дзіця з іншымі, залішне не апякайце, дазваляйце самастойна задавальняць свае патрэбы, як мага часцей хваліце дзіця і выказвайце сваё адабрэнне, прыняцце, старайцеся не рабіць дробных заўвагаў.

П. НАЗАРАВА,
педагог-псіхолаг Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации