Кацярына Серафіновіч: “Органы мясцовага самакіравання са сваімі задачамі спраўляюцца”

8 ліпеня Казлоўшчыну наведала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кацярына Серафіновіч.

З работай Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта, яго калектывам Кацярыну Адамаўну азнаёмілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і старшыня сельвыканкама Вадзім Бялятка.

 

Было адзначана, што летась Казлоўшчына трапіла ў комплексную дзяржаўную праграму па добраўпарадкаванні і развіцці малых населеных пунктаў, адрамантавана і добраўпарадкавана шмат мясцовых аб’ектаў і ўстановаў. На сёння гэта актуальна, бо на тэрыторыі сельсавета жыве больш за 3,4 тысячы чалавек, і менавіта развітая інфраструктура паспрыяе таму, каб на малой радзіме замацоўвалася моладзь, каб працаваць і жыць сюды прыязджалі спецыялісты. У ліку найбольш значных мясцовых вытворцаў ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм, Казлоўшчынскае і Лявонавіцкае лясніцтвы, участак РУП ЖКГ, сярод сацыяльных установаў – Казлоўшчынская гарадская бальніца, псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў. Асабліва пасёлак ганарыцца сваёй сярэдняй школай, якой можа пазайздросціць любая гарадская. Школа мае два прыгожыя корпусы, у адным з якіх размяшчаюцца пачатковыя класы. Летась быў адрамантаваны школьны стадыён з мяккім пакрыццём на бегавой дарожцы і валейбольнай пляцоўцы. У хуткім часе будзе завершаны капітальны рамонт актавай і спартыўнай залаў, таму для больш чым 240 навучэнцаў тут створаны выдатныя ўмовы для засваення ведаў і развіцця талентаў. Не саступае школе па камфорце і мясцовы яслі-сад, які наведвае 81 дзіця. Памянялі свой выгляд дваровыя тэрыторыі шматпавярховай жылой забудовы, дзе з бардзюрнай пліткі выкладзены тратуары, заасфальтаваны праезды, мадэрнізавана вулічнае асвятленне. Рамонту дачакаліся і некаторыя іншыя вуліцы і дарогі. Даспадобы мясцовым жыхарам прыйшоўся адноўлены Дом культуры, які цяпер знаходзіцца па іншым адрасе. Добраўпарадкаванне ў пасёлку і населеных пунктах сельсавета прадаўжаецца, у летні час асаблівая ўвага надаецца скошванню травы, выдаленню дрэваў на могілках.

Расказаў Вадзім Бялятка госці і аб тым, што на мінулым тыдні на тэрыторыі сельсавета “пагаспадарыла” стыхія: моцныя дажджы размылі дарогі, падтапілі ўчасткі. У сувязі з гэтым у сельвыканкам і камунальную службу паступіла нямала званкоў, праблемы вырашалі ў штатным рэжыме.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі пацвердзіў, што ў Казлоўшчынскім сельвыканкаме на звароты грамадзян рэагуюць аператыўна.

Сапраўды, на прыём грамадзян, які ладзіўся ў рамках рабочай паездкі Кацярыны Серафіновіч, ніхто з мясцовых жыхароў не запісаўся. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь зазначыла, што гэта лішні раз сведчыць, што органы мясцовага самакіравання са сваімі задачамі спраўляюцца.

Напрыканцы госця выказала сваё ўражанне ад візіту на Дзятлаўшчыну. Расказала, што ў цэлым яно станоўчае, ёй цікава было пазнаёміцца са старшынёй Казлоўшчынскага сельвыканкама і пасёлкам, даведацца аб інфраструктуры, рабоце мясцовай улады і Савета дэпутатаў. Кацярына Адамаўна ў бліжэйшы час плануе пабываць і ў іншых населеных пунктах нашага раёна.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Госавтоинспекция напоминает правила проезда перекрестков и пешеходных переходов!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…

7 минут ago

В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна

В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

44 минуты ago

Аляксандр Саладуха выступіць у Дзятлаве з новым альбомам

8 верасня ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці чарговы сольны альбом і новую канцэртную…

48 минут ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 21 августа 2026 года. Подписывайтесь…

4 часа ago

Калі лік ідзе на хвіліны

На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі,…

18 часов ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

20 часов ago