Каб зімой было цёпла і бяспечна

Паважаныя жыхары горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна. У час ацяпляльнага сезона ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі раён газазабеспячэння просіць вас звярнуць увагу на стан вашага газавыкарыстальнага абсталявання, газаправодаў, дымавых і вентыляцыйных каналаў.

Варта памятаць, што дымавыя і вентыляцыйныя каналы павінны ўтрымлівацца ў спраўным стане і адпавядаць наступным патрабаванням: унутраныя сценкі коміна не павінны быць зроблены з цэглы; дымавыя каналы павінны быць устойлівымі да карозіі, кандэнсатаўтварэння і выраблены з негаручых матэрыялаў; у ніжняй частцы дымавых труб павінна быць прылада для прачысткі; тэмпература паверхні дымавой трубы не павінна перавышаць 45 градусаў (цеплаізалявана); выкарыстанне гафрыраваных алюмініевых паветраводаў не дапускаецца; кантралюйце перыядычнасць праверкі і аглядаў агалоўкаў дымавых труб у ацяпляльны перыяд, асабліва ў перыяды адліг і перападаў тэмператур.

Перад пачаткам эксплуатацыі газавага прыбора трэба пераканацца ў наяўнасці ўстойлівай цягі коміна і вентыляцыйнага канала і толькі пасля гэтага прыступаць да распальвання газавыкарыстальнага абсталявання.

Дымавыя і вентыляцыйныя каналы падлягаюць першаснай праверцы стану, а таксама перыядычным праверкам стану і прачыстцы ў наступныя тэрміны: для ацяпляльнага газавага абсталявання незалежна ад матэрыялу, з якога яны выраблены – перад ацяпляльным сезонам; для праточных газавых воданагравальнікаў у залежнасці ад матэрыялу, з якога яны выраблены:  цагляныя – не радзей аднаго разу ў квартал; азбестацементавыя, ганчарныя, сталёвыя, а таксама выкананыя са спецыяльных блокаў гарачаўстойлівага бетону – не радзей аднаго разу ў год.

Пасля кожнага рамонту дымавыя і вентыляцыйныя каналы неабходна правяраць і прачышчаць незалежна ад тэрміну, які прайшоў з папярэдняй праверкі.

Не трэба забываць, што ў час работы газавых прыбораў фортачка павінна быць пастаянна адчынена, дзверы ў жылыя памяшканні зачынены і неабходны пастаянны прыток свежага паветра для гарэння. Пры збоях у рабоце абсталявання неабходна неадкладна звярнуцца ў газазабеспечвальную арганізацыю для ўстанаўлення і ліквідацыі прычыны няспраўнасці. Самастойны рамонт, як правіла, толькі пагаршае сітуацыю і бывае, што газавы прыбор пасля немагчыма адрамантаваць або ён становіцца небяспечным у эксплуатацыі.

Працаздольнасць эксплуатуемых газавых прыбораў напрамую залежыць ад самога карыстальніка. Гэта ўтрыманне іх у чысціні, своечасовае абслугоўванне і рамонт, выкананне элементарных правілаў эксплуатацыі. Тэрмін службы газавых прыбораў вызначаецца заводам-вытворцам і ўказаны ў інструкцыі па эксплуатацыі, але не павінен перавышаць 20 гадоў. Па заканчэнні нарматыўнага тэрміну эксплуатацыі газавыкарыстальнае абсталяванне неабходна замяніць або зрабіць дыягностыку яго тэхнічнага стану, каб вызначыць рэшткавы рэсурс і магчымасці далейшай эксплуатацыі.

У адпаведнасці з пратаколам пасяджэння Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 ліпеня 2016 г. №33/22 і Комплексным планам мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі пры эксплуатацыі газавага абсталявання, дымавых і вентыляцыйных каналаў робіцца адключэнне ад газазабеспячэння жылых дамоў пры адсутнасці ў іх уласнікаў актаў праверкі дымавых і вентыляцыйных каналаў (або адсутнасці запісаў у журнале ўліку вынікаў паўторнай праверкі і прачысткі дымавых і вентыляцыйных каналаў навучанымі грамадзянамі), а таксама пры іх няспраўнасці.

Каб пазбегнуць магчымых трагедый, неабходна выконваць меры засцярогі пры карыстанні газам у побыце.

Таксама папярэджваем, што ацяпляльнае і вадагрэйнае газавыкарыстальнае абсталяванне падлягае абавязковаму штогадоваму тэхнічнаму абслугоўванню. Пры самавольным умяшанні ў газавыя прыборы (зрыў або пашкоджанне пломбы лічыльніка, замена, самастойны рамонт і перастаноўка, адключэнне, падключэнне газавыкарыстальнага абсталявання) Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 20.9 – штраф у памеры ад 4 да 20 базавых велічынь, пры гэтым газавыя прыборы адключаюцца без папярэдняга паведамлення.

Паважаныя жыхары горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна, памятайце, што адказнасць за парушэнне патрабаванняў бяспекі пры карыстанні бытавымі газавымі прыборамі і апаратамі ўскладаецца на ўласнікаў жылых памяшканняў.

Пры выяўленні паху газу ў памяшканнях выклікайце аварыйную службу па тэлефоне 104.

Адміністрацыя Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

4 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

5 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

6 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

6 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

7 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago