У Беларусі вядзецца падрыхтоўка грамадзян па ваенна-тэхнічных спецыяльнасцях у вучэбных арганізацыях РГА “ДТСААФ”.
У ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна падрыхтоўка грамадзян па спецыяльнасцях “вадзіцель катэгорыі “В”, “С” (перападрыхтоўка з катэгорыі “В” і “С”) праводзіцца на базе Лідска-Бярозаўскай РГА “ДТСААФ” за сродкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і фарміраванняў.
Вучэбныя арганізацыі камплектуюцца юнакамі, якія падлягаюць чарговаму прызыву на тэрміновую вайсковую службу і адпавядаюць патрабаванням службы ва Узброеных Сілах, іншых войсках і вайсковых фарміраваннях.
Перад накіраваннем прызыўнікоў на навучанне праводзіцца медыцынскі агляд, каб вызначыць катэгорыю прыдатнасці да вайсковай службы і кіравання транспартнымі сродкамі.
На падрыхтоўку вадзіцеляў не накіроўваюцца прызыўнікі, якія маюць судзімасць, знаходзяцца пад следствам, адмоўна характарызуюцца, знаходзяцца ў шлюбе, маюць права на адтэрміноўку, вызваленне ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу або рэлігійныя перакананні і веравызнанне, якое не дапускае нясенне службы з прымяненнем гвалту, нашэннем і прымяненнем зброі.
Навучэнне праводзіцца ў дзённы час сярод непрацуючай моладзі або ў вячэрні – сярод непрацуючых або навучэнцаў выпускных курсаў (класаў) установаў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую вайсковую службу.
Прызыўнікі, залічаныя ў запас прызыўнымі камісіямі, а таксама тыя, у каго ўзнікла права на адтэрміноўку або вызваленне ад прызыву, да далейшага навучання не дапускаюцца і адлічваюцца з вучэбных арганізацый.
Па пытаннях атрымання ваенна-тэхнічных або роднасных ім спецыяльнасцяў звяртайцеся ў ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна на адрас: горад Дзятлава, вуліца Перамогі, 13, або па тэлефонах: 2-11-61, 2-11-15.
Генадзь СУРАВЕЦ,
ваенны камісар Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…