Каб папярэдзіць крадзяжы і не толькі

Адбыўся чарговы комплексны прафілактычны рэйд, у час якога супрацоўнікі міліцыі і спецыялісты іншых зацікаўленых службаў раёна наведаліся ў Дварэцкі сельскі савет. Паколькі мерапрыемства праходзіла восенню, то і большасць задач, якія ставіліся перад супрацоўнікамі службаў прафілактыкі, мелі сезонную накіраванасць.
Удзел у прафілактычным мерапрыемстве разам з міліцыяй прынялі старшыня  сельвыканкама Т. Перапечына, спецыялісты сельвыканкама, мясцовай амбулаторыі, СВК «Дварэц-Агра», Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, педагогі, ратаўнікі, інспектары энерганагляду.

Удзельнікі рэйду падзяліліся і накіраваліся па трох маршрутах, якія пралягалі па аграгарадку і навакольных вёсках. Пабылі ў дамах і кватэрах грамадзян, якія доўгі час не працуюць, злоўжываюць алкаголем, знаходзяцца на ўліку ў доктара-нарколага, наведалі раней судзімых, адзінокіх пажылых людзей, сацыяльна небяспечныя сем’і. Не пакінулі па-за ўвагай і звычайных жыхароў сельскага савета. У вёсцы Азяраны прафілактычныя гутаркі правялі з 46 жыхарамі, а ў вёсцы Кажухоўцы пагутарылі з 48 вяскоўцамі. Ім нагадалі аб правілах асабістай бяспекі, мерах па захаванасці маёмасці.

Асаблівую ўвагу звярталі на домаўладанні, якія ў летні перыяд выкарыстоўваюцца пад дачы. Восенню гаспадары ад’язджаюць і пакідаюць сваю маёмасць без нагляду. Большасць крадзяжоў у асенне-зімовы перыяд адбываецца менавіта з такіх дамоў. І паколькі гаспадары позна заўважаюць адсутнасць сваёй маёмасці (часам толькі праз некалькі месяцаў), то і злодзея знайсці вельмі цяжка, бо найчасцей ён ужо паспеў пазбавіцца ад скрадзенага. У час рэйду высвятлялі гаспадароў дачаў, ім накіравалі пісьмы, у якіх нагадалі аб мерах па захаванасці маёмасці.

З мэтай папярэджання крадзяжоў на аб’ектах аграпрамысловага комплексу ў час рэйду праверылі работу вартаўнікоў ААТ «Дварэцкі льнозавод», мехдвара СВК «Дварэц-Агра», малочнатаварнай фермы «Дварэц». Парушэнняў не выяўлена: усе вартаўнікі знаходзіліся на працоўных месцах, былі цвярозыя.

Таксама праверылі замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельскага савета, усяго наведалі 9 чалавек. Заўвагаў не было. З мэтай устанаўлення мігрантаў, якія незаконна працуюць на тэрыторыі нашай краіны, пабылі на малочнатаварнай ферме «Палонка», аднак тут таксама ўсё было ў парадку.

Пры наведванні пажылых людзей спецыялісты службаў прафілактыкі правяралі, ці выконваюцца меры пажарнай бяспекі, ці працуюць пажарныя апавяшчальнікі, ці падрыхтаваны печы да ацяпляльнага сезона, тлумачылі бабулям і дзядулям, як засцерагчы сябе і маёмасць ад супрацьпраўных пасягальніцтваў, нагадвалі, што пры з’яўленні ў населеным пункце падазроных незнаёмцаў трэба адразу паведамляць аб гэтым у міліцыю па нумары 102.

Сярод выяўленых парушэнняў, якія гаспадары домаўладанняў павінны будуць ухіліць у вызначаны для кожнага канкрэтнага выпадку час, — няспраўнасці электраправодкі і электравузлоў, печак.

У час рэйду супрацоўнікамі міжраённага аддзела дзяржаўтаінспекцыі па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага раёнаў на тэрыторыі Дварэцкага сельскага савета былі правераны 24 транспартныя сродкі, складзены чатыры адміністрацыйныя пратаколы на парушальнікаў правілаў дарожнага руху: тры — за перавышэнне дапушчальнай хуткасці руху, адзін — за парушэнне правілаў руху пешаходам.

І. СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

7 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

7 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

9 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

9 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

9 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago