Для невідушчых людзей даступнае асяроддзе – гэта, у першую чаргу, магчымасць самастойна арыентавацца ў прасторы. У нашай краіне за апошнія гады шмат зроблена ў гэтым кірунку.

Час не стаіць на месцы, нядаўна прыняты новыя правілы па арганізацыі камфортнага асяроддзя для людзей з праблемамі зроку. Яны тычацца выкарыстання такцільных указальнікаў, у тым ліку рэльефнай пліткі для падлогі. Яна павінна выкладвацца ў калідорах і на лесвічных пляцоўках грамадскіх будынкаў для абазначэння накірунку руху або для папярэджання невідушчых людзей аб магчымай небяспецы на шляху.

Многія дзятлаўчане ведаюць, што для пашырэння безбар’ернага асяроддзя прыступкі лесвіцаў у адміністрацыйных будынках выдзяляюць жоўтым колерам, а дзверы абазначаюць жоўтымі кругамі або наносяць на іх графік работы ўстановы, напісаны яркім колерам. На жаль, падобныя абазначэнні дапамагаюць толькі людзям, якія слаба бачаць, а поўнасцю сляпы чалавек не можа імі скарыстацца. Затое людзі з поўнай стратай зроку могуць адчуць нагамі жалезную рашотку або такцільную плітку перад дзвярамі ці на лесвіцы, што дапамагае ім арыентавацца і быць больш уважлівымі на маршруце. Такую ж функцыю выконвае металічны вугалок, якім абсталёўваецца край прыступак. Для эканоміі сродкаў такцільную плітку і вугалок можна класці на першую і апошнюю прыступкі лесвічнічнага марша, што “сігналізуе” інвалідам па зроку, дзе пачатак і канец лесвіцы.

Дзятлаўская раённая арганізацыя ГА “БелТІЗ” спадзяецца, што на змены ў патрабаваннях да безбар’ернага асяроддзя для інвалідаў па зроку зверне ўвагу кіраўніцтва ўстановаў раёна. Хочацца верыць, што ў хуткім часе простыя рашэнні дапамогуць зрабіць маршруты невідушчых людзей больш камфортнымі.

Святлана КРЭЙДЗІЧ,
старшыня раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025
Слова – дэлегатам УНС. Чаго дзятлаўчане чакаюць ад Усебеларускага форуму?
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации