Каб не ўзнікла праблем на мытні

Пытанне да натарыуса: дзіця едзе за мяжу, у якім выпадку патрабуецца натарыяльна засведчаны дазвол бацькоў?

Адказвае загадчыца натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна Жанна Сёмуха:

– Непаўналетнія грамадзяне могуць выязджаць за межы краіны па сваіх дакументах у суправаджэнні аднаго з законных прадстаўнікоў. Імі з’яўляюцца бацькі, усынаўляльнікі, апекуны, папячыцелі. Напрыклад, калі непаўналетні выязджае за мяжу ў суправаджэнні маці, якая можа дакументальна пацвердзіць свой статус шляхам прад’яўлення пасведчання аб нараджэнні дзіцяці ці адзнакі ў дакуменце, які пацвярджае асобу, то пісьмовая згода бацькі на выезд не патрабуецца. У выпадку, калі бацька не згодны, каб непаўналетні выязджаў за мяжу ў суправаджэнні маці без яго згоды, ён мае права звярнуцца ў суд з заявай аб вызначэнні іншага парадку выезду непаўналетняга з Рэспублікі Беларусь.

А вось у выпадку, калі непаўналетні выязджае за мяжу, напрыклад, у суправаджэнні бабулі, неабходна пісьмовая згода на выезд і бацькі, і маці. Пісьмовая згода абодвух бацькоў патрабуецца і ў выпадку паездкі непаўналетняга за мяжу на экскурсію, для ўдзелу ў розных культурных, спартыўных мерапрыемствах, калі асобай, якая суправаджае, будзе кіраўнік групы, напрыклад, школьны педагог. З пісьмовай згоды толькі аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняга па сваіх дакументах дзеці могуць выязджаць за мяжу ў складзе агульных ці спецыяльных арганізаваных груп дзяцей, якія едуць на аздараўленне. Непаўналетнія таксама могуць выязджаць з Рэспублікі Беларусь для лячэння ці кансультацыі з пісьмовай згоды аднаго з законных прадстаўнікоў пры прад’яўленні непаўналетнімі ці асобай, якая іх суправаджае, супрацоўніку органа мытнай службы рашэння камісіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь аб накіраванні непаўналетняга на лячэнне ці кансультацыю за межы Беларусі.

Пісьмовая згода законных прадстаўнікоў на выезд з Рэспублікі Беларусь непаўналетняга павінна быць засведчана натарыусам або адказнай асобай, якая мае права ажыццяўляць такое натарыяльнае дзеянне, або адказнай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па месцы жыхарства законнага прадстаўніка ці непаўналетняга, або кампетэнтным органам ці адказнай асобай іншаземнай дзяржавы.

У выпадку звароту да натарыуса для засведчання такой згоды бацькам, якія звярнуліся, усынаўляльнікам, апекунам, папячыцелям неабходна прадаставіць пашпарт і дакументы, якія пацвярджаюць сваяцкія адносіны з дзіцём, або ўстанаўленне апекі, папячыцельства.

Дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва: пасведчанне аб нараджэнні; копія запісу акта грамадзянскага стану; пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ці іншы дакумент, які пацвярджае асобу і змяшчае адзнаку аб дзецях.

Дакументы, якія пацвяржаюць устанаўленне апекі (папячыцельства): рашэнне органа апекі і папячыцельства аб назначэнні апекуна (папячыцеля); дагавор аб умовах выхавання і ўтрымання дзяцей; пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага; іншы дакумент, які пацвярджае ўстанаўленне апекі (папячыцельства).

Ірына СТЫРНІК    

administrator

Recent Posts

Адзінства. Развіццё. Незалежнасць. Адзіная краіна – адзіны народ

Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства – было заснавана пяць гадоў таму. Яго дата  17…

2 часа ago

Уборочная, сев озимых и госзаказ. Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

16 часов ago

Падарункі да свята ведаў

Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў…

17 часов ago

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…

20 часов ago

Актуальный комментарий. Новые возможности для сельского гостеприимства

Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…

20 часов ago

Ход проведения СКМ «Внимание – дети!»

Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…

21 час ago