Каб не стаць ахвярай зламыснікаў

У апошнія гады ў Беларусі, і Дзятлаўшчына не выключэнне, павялічылася колькасць злачынстваў, звязаных з несанкцыянаваным доступам да камп’ютарнай інфармацыі і крадзяжамі маёмасці шляхам мадыфікацыі такой інфармацыі.

– Прыярытэтным кірункам службовай дзейнасці ў 2025 годзе вызначана ўдасканаленне работы па супрацьдзеянні злачыннасці ў сферы высокіх тэхналогій, – расказаў  следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксей Клок. – Пры сустрэчах у працоўных калектывах і праз сродкі масавай інфармацыі мы нагадваем насельніцтву правілы паводзінаў у інтэрнэце.

Памятайце, што пры карыстанні сацыяльнымі сеткамі і месенджарамі не трэба пераходзіць па спасылках, атрыманых ад незнаёмцаў. Калі ж просьба аб прадастаўленні рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак паступіла ад асобы з катэгорыі “сябры”, абавязкова звяжыцеся з гэтым чалавекам напрамую па тэлефоне ці іншым шляхам. Пры выяўленні факта несанкцыянаванага доступу і блакіравання вашага акаўнта ў сацыяльнай сетцы, хутчэй папярэджвайце людзей, з якімі ў ёй кантактуеце. Не перасылайце па інтэрнэце асабістыя дакументы, рэквізіты і выявы банкаўскіх картак, коды пацвярджэння і сеансавыя ключы да інтэрнэт-банкінгу. Калі па Вайберы ці Ватсапе вам тэлефануюць “супрацоўнікі банка”, будзьце ўпэўнены, што гэта махляры, бо сапраўдныя спецыялісты не выкарыстоўваюць месенджары для сувязі з кліентамі. Хутчэй спыніце такую размову і не называйце свае асабістыя даныя. Тэрмінова звяжыцеся з банкам і заблакіруйце разліковы рахунак і асабісты электронны кабінет, калі даведаліся, што ў махляроў ёсць вашы банкаўскія рэквізіты.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Узяты новыя рубяжы на хлебнай ніве

На Дзятлаўшчыне стала яшчэ больш камбайнераў і вадзіцеляў, якія атрымалі новыя тысячныя дасягненні. Каб падзякаваць…

3 часа ago

Торговля на селе и перспективы БелОМО. Александр Лукашенко посетил Вилейский район

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Вилейский район Минской области, передает корреспондент БЕЛТА.…

4 часа ago

На Дятловщине продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

Предпринимаются всевозможные меры, чтобы результаты работы сельскохозяйственных коллективов, выполняющих самую мирную работу-уборку урожая, не были…

5 часов ago

Як не “нарвацца” на махляроў на “Куфары”?

За 7 месяцаў 2026 года на Дзятлаўшчыне зарэгістравана на 16 больш злачынстваў, чым за аналагічны…

5 часов ago

У спякотнае надвор’е памятайце аб галоўным

Лета дорыць шмат сонечных дзён. Каб яны не азмрочыліся пагаршэннем здароўя на фоне высокіх тэмператур,…

5 часов ago

Галоўная парада – не парушаць закон

У Дзятлаве пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета грамадскага пункта…

5 часов ago