Каб грамадская актыўнасць пераходзіла ў справы

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі сустрэўся з актывам працоўнай моладзі Дзятлаўшчыны.

Асноўнай тэмай пасяджэння, удзел у якім прымалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, каардынатар дзейнасці моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў Ірына Мішчанка, галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Алена Бічэль, стала ўдасканаленне работы моладзевага парламента на Дзятлаўшчыне.

– Маладым трэба рухацца наперад, – падкрэсліў Аляксандр Бараноўскі. – Павінна быць пераемнасць пакаленняў, якая дазваляе атрымліваць неабходныя веды і вопыт, каб рэалізоўваць сябе ў розных сферах жыцця, у тым ліку ў грамадскай дзейнасці і кіраванні дзяржавай. Для гэтага прынята рашэнне, акрамя моладзевага парламента, у састаў якога ўваходзяць навучэнцы ўстановаў адукацыі, стварыць у кожным раёне пры Савеце дэпутатаў такі ж парламент з ліку працоўнай моладзі. У Беларусі, і нашым раёне ў прыватнасці, складваюцца спрыяльныя ўмовы для развіцця моладзевага парламентарызму. Мы ўжо неаднойчы сустракаліся, нават ладзілі сумесныя акцыі і працоўныя дэсанты з вучнёўскім моладзевым парламентам. Школьнікі-парламентарыі Дзятлаўшчыны паспелі зрабіць дастойную творчую справаздачу аб сваёй дзейнасці перад абласнымі спецыялістамі.

Прадстаўніца моладзевага парламента пры Савеце Рэспублікі – доктар-педыятр цэнтральнай раённай бальніцы Вікторыя Тыць пазнаёміла прысутных з работай моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь другога склікання, напрамках яго дзейнасці, перспектывах развіцця.

Пра вучнёўскі моладзевы парламент пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў расказала яго каардынатар Ірына Мішчанка. Другая частка пасяджэння была прысвечана фарміраванню парламента пры раённым Савеце дэпутатаў з ліку працоўнай моладзі. Акрамя Вікторыі Тыць, моладзевы актыў Дзятлаўшчыны на раённым установачным пасяджэнні прадстаўлялі эканаміст КСУП “Войневічы” Вераніка Яраш, галоўны спецыяліст юрыдычнага аддзела райвыканкама Вераніка Чэпукойць, метадыст Дзятлаўскай ДЮСШ Кацярына Скрабук, педагог-арганізатар гімназіі № 1 горада Дзятлава Любоў Быстрыцкая, дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Марына Нячай, старшы інспектар нагляду і прафілактыкі РАНС Сяргей Цвірко, супрацоўнік крымінальнага вышуку АУС Дзятлаўскага райвыканкама Дзяніс Сабалеўскі.

Шляхам адкрытага галасавання старшынёй моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў з ліку працоўнай моладзі прысутныя выбралі Вікторыю Тыць, яе намеснікам – Марыну Нячай. Таксама былі сфарміраваны дзве рабочыя камісіі. Камісію па сацыяльных пытаннях і справах моладзі ўзначаліла Марына Нячай, сакратаром стала Любоў Быстрыцкая. Старшынёй камісіі па грамадзянска-прававых пытаннях і прафілактыцы правапарушэнняў быў выбраны Сяргей Цвірко, сакратаром – Вераніка Чэпукойць. Перад саставам новага органа пастаўлена задача – да канца студзеня распрацаваць план работы і прыступіць да яго рэалізацыі.

Аляксандр Бараноўскі пажадаў маладым парламентарыям грамадскай актыўнасці, поспехаў на новай ніве дзейнасці, нагадаў ім, што ў ліку задач дэпутацкага корпусу заўсёды былі аказанне дапамогі насельніцтву, абарона інтарэсаў людзей, узаемадзеянне з іншымі органамі і службамі.

Ірына СТЫРНІК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago