Пры здачы жылля ў арэнду не забудзьце папярэдзіць энергетыкаў
Часам суб’екты гаспадарання, парушаючы дзеючае заканадаўства, здаюць у арэнду жылыя памяшканні без апавяшчэння энергазабяспечвальных арганізацый, што дазваляе арандатарам плаціць па больш нізкім тарыфе, чым устаноўлены для абанента. Адказнасць за такія дзеянні – штраф у памеры да 10 базавых велічыняў, для індывідуальных прадпрымальнікаў – да 25 базавых велічыняў, для юрыдычных асобаў – да 50 базавых велічыняў.
Абанент пры здачы ў арэнду, у тым ліку фінансавую арэнду, або перадачы ў бязвыплатнае карыстанне, гаспадарчае вядзенне або аператыўнае кіраванне аб’екта электразабеспячэння, абавязаны на працягу 10 каляндарных дзён з дня ўступлення ў сілу дагавора арэнды, або фінансавай арэнды, або бязвыплатнага карыстання пісьмова паведаміць у энергазабяспечвальную арганізацыю назву арганізацыі-арандатара (пазыкаатрымальніка), характар яе дзейнасці, тэрмін арэнды, фінансавай арэнды, бязвыплатнага карыстання, рэквізіты дагавора і іншыя звесткі, неабходныя для ўнясення дапаўненняў і змяненняў у дагавор электразабеспячэння, дагавор электразабеспячэння з уладальнікам блок-станцыі.
Аналагічны парадак устаноўлены для абанента пры далучэнні да электрычных сетак субабанентаў, якія знаходзяцца ў яго ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні.
Пераканаўча просім вас у выпадку далучэння да вашых сетак субабанентаў або арандатараў накіраваць інфармацыю на адрас энергазабяспечвальнай арганізацыі.
Тэлефоны для даведак: 6-79-33, 6-78-55.
Дзятлаўскі РЭС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…