Аўтэнтычны абрад “Юр’е” прайшоў у вёсцы Ахонава і пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёна. Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у правядзенні гэтага ўнікальнага абраду – першага элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Гродзенскай вобласці, які занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.
Старадаўняе земляробчае свята ў гонар заступніка сялянскай нівы і хатніх жывёл Святога Юрыя ахонаўцы святкуюць спакон веку і шануюць як “другі Вялікдзень”. Рыхтуюцца да яго загадзя.
Унікальнасць ахонаўскага абраду – гэта выразныя лакальныя адметнасці сярод беларускіх юр’еўскіх абрадаў, неаднаразова ўзгадваецца ў зборніках фальклору і этнаграфічных матэрыялаў яшчэ з канца ХІХ стагоддзя. Акрамя традыцыйнай земляробчай і жывёлагадоўчай тэматыкі, абрад уключае шлюбны змест. Ён суправаджаецца развітым цыклам юр’еўскіх абрадавых велічальных і пазаабрадавых лірычных песень. Юр’еўскія песні, якія наогул дастаткова рэдка суправаджаюць гэта свята, у вёсцы Ахонава даволі разнастайныя, насычаныя мастацкімі вобразамі, адрозніваюцца мелодыямі.
У гэтым годзе на абрад завіталі сталічныя госці Алена Каліноўская і Алена Гумінская, вядучыя спецыялісты аддзела інфармацыйна-аналітычнага забяспячэння дадатковай адукацыі дарослых Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”.
Марына ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца метадычнага аддзела Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…
Настаўнік – слова светлае, як дзень,Як промень сонца ранішняй парою,Саюзнік, самы лепшы сябар твой,Нягоды ўсе…
В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…
У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…