На Дзятлаўшчыне стартавалі мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Першыя юбілейныя медалі ўручылі сёння ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць у Дзятлаўскім раёне, Марыі Пятроўне Глебавай і Фёдару Васільевічу Шалеснаму. Напярэдадні 23 лютага павіншаваць са святам і ўручыць юбілейны медаль да іх у госці прыехалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец.

Сустрэча з Марыяй Пятроўнай адбылася ў Таркачоўскім дзіцячым садзе-пачатковай школе.

Віншаванні, кветкі, падарункі ветэрану Марыі Глебавай таксама адрасавалі старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце ААТ “Граніт-Агра” Кацярына Дубешка, вучні і адміністрацыя школы.

Пасля за душэўнай размовай, успамінамі пабавілі час.

“…З Беларуссю Марыю Пятроўну Глебаву, у дзявоцтве Някрасаву, звязвае найперш ваеннае ліхалецце. На Магілёўшчыне загінуў бацька, доўгі час сям’я не ведала пра яго лёс. А ўжо значна пазней, пасля шматлікай перапіскі з установамі, знайшлі пасёлак Янева, дзе ён пахаваны. У Беларусі ваяваў старэйшы брат. У Беларусі жылі і жывуць сваякі. Да іх пераехала Марыя Пятроўна, калі ў Расіі не засталося блізкіх.

У 1944 годзе пры медсанбаце яфрэйтар Някрасава скончыла курсы медыцынскіх сясцёр і была залічана санінструктарам у свой 485-ы полк. У Малдавіі яна ратавала параненых салдат — перавязвала раны, выцягвала на плашчы-палатцы з поля бою, як магла, падтрымлівала добрымі словамі.

Аднойчы, сама апынуўшыся за крок ад пагібелі, выжыла і вырвала ў смерці яшчэ адно жыццё. Полк фарсіраваў раку Паўднёвы Буг паблізу горада Мікалаева. Паром, якім разам з баявымі таварышамі перапраўлялася Марыя, трапіў пад бамбёжку. Выбуховай хваляй дзяўчыну адкінула ў ледзяную ваду, якая кіпела ад снарадных асколкаў. Дзяўчыну ўратавала толькі тое, што яна вырасла на рацэ Хапёр і выдатна плавала. Яна дабралася да берага сама і выцягнула салдата…”

Нагадаю, што ўручэнне юбілейных медалёў «100 год Узброеным Сiлам Рэспублікі Беларусь» ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ў Дзятлаўскім раёне будзе доўжыцца да 23 лютага.

Тэкст, фота, відэа Ірыны КАМАРОВАЙ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации