Ёсць ініцыятывы? Вам – на конкурс

У лістападзе 2021 года Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі даў старт новаму праекту – “Конкурс моладзевых ініцыятыў”.

Як расказала першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, да ўдзелу ў ім запрашаюцца некамерцыйныя моладзевыя і дзіцячыя грамадскія аб’яднанні, фарміраванні, установы адукацыі, арганізацыі, ініцыятыўныя групы, якія з’яўляюцца членамі грамадскіх аб’яднанняў.

Жадаючыя паўдзельнічаць у конкурсе павінны на працягу лістапада накіроўваць заяўкі вызначанага ўзору  ў электроннай форме ці заказным пісьмом на адрас арганізатараў: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 40 (ГА “БРСМ”). У заяўку, акрамя асабістых даных і адраса, трэба ўключыць пакет дакументаў з апісаннем ініцыятывы, мяркуемага выніку ад яе, а таксама праект падліку расходаў і іх абгрунтаванне, план з пазнакай тэрміну рэалізацыі, указанне на тэрыторыю для ажыццяўлення ініцыятывы. Больш падрабязна аб умовах праекта і спосабах падачы заявак можна даведацца на сайце “Моладзь Беларусі” brsm.by.

Ініцыятывы можна фарміраваць па наступных кірунках: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне; работа з моладдзю ў інфармацыйнай прасторы; прававое выхаванне; развіццё валанцёрскага руху; экалагічны кірунак; развіццё сацыяльнай інфраструктуры; духоўнае і фізічнае выхаванне.

Пры ацэнцы ініцыятыў экспертны савет будзе ўлічваць актуальнасць і сацыяльную значнасць праекта, яго маштабнасць і колькасны ахоп моладзі, вопыт і кампетэнцыю каманды, верагоднасць паспяховай рэалізацыі, сацыяльны, эканамічны і іншыя эфекты, прыцягненне да рэалізацыі шырокага кола партнёраў, навізну, рэсурсы, асабісты ўклад і ўстойлівасць вынікаў.

Інфармацыя аб пераможцах па заканчэнні конкурсу будзе размешчана на сайце ГА “БРСМ”.

Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі для ўдзельнікаў “Конкурсу моладзевых ініцыятыў” арганізоўваюцца навучальныя анлайн-семінары.

Наш моладзевы праект – гэта ваш шлях да поспеху. Далучайцеся!

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна

В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

33 минуты ago

Аляксандр Саладуха выступіць у Дзятлаве з новым альбомам

8 верасня ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці чарговы сольны альбом і новую канцэртную…

38 минут ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 21 августа 2026 года. Подписывайтесь…

4 часа ago

Калі лік ідзе на хвіліны

На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі,…

18 часов ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

20 часов ago

На контроле. Порядок на земле – общая ответственность

КГК Гродненской области выявил нарушения при исполнении поручения Главы государства о наведении порядка на земле…

20 часов ago