Напярэдадні калядных і навагодніх святаў Дзятлаўскі лясгас будзе ажыццяўляць гандаль навагоднімі дрэўцамі і іншымі таварамі ўласнай вытворчасці з 20 па 31 снежня ў г. Дзятлаве на плошчы 17 Верасня, 1 (каля магазіна “Ами мебель”).
Цана на гандлёвай кропцы (у залежнасці ад вышыні навагодняга дрэва):
ад 0,5 да 1 метра – 12 рублёў 30 капеек;
ад 1,001 да 2 метраў – 15 рублёў 70 капеек;
ад 2,001 да 3 метраў – 20 рублёў 60 капеек;
ад 3,001 да 5 метраў – 39 рублёў 70 капеек;
навагодні букет – 4 рублі 40 капеек.
Рэжым работы гандлёвай кропкі: з 20 па 24 снежня і з 26 па 30 снежня з 10.00 до 18.00, 31 снежня з 10.00 да 13.00.
Цана ў лясніцтвах (у залежнасці ад вышыні дрэва):
ад 0,5 да 1 метра – 11 рублёў 10 капеек;
ад 1,001 да 2 метраў – 13 рублёў 40 капеек;
ад 2,001 да 3 метраў – 17 рублёў 80 капеек;
ад 3,001 да 5 метраў – 33 рублі 60 капеек;
навагодні букет – 3 рублі 85 капеек.
Рэжым работы: з 8 да 17 гадзін з панядзелка па пятніцу, субота і нядзеля – выхадныя дні.
Штраф за незаконна высечанае навагодняе дрэва згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да грамадзян – да 1260 рублёў.
Памер шкоды складае: пры дыяметры дрэва да 12 см – 8,4 рублёў; ад 12,1 да 16 см – 16,8 рублёў; ад 16,1 да 20 см – 33,6 рублі; ад 20,1 да 24 см – 58,8 рублёў; ад 24,1 да 28 см – 84 рублі; ад 28,1 да 32 см – 126 рублёў; ад 32,1 да 36 см – 168 рублёў; ад 36,1 да 40 см – 210 рублёў; ад 40,1 да 44 см – 252 рублёў.
Пры немагчымасці канфіскацыі елкі ў парушальніка закона да сумы шкоды дадаецца адна базавая велічыня.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga