Як забяспечыць захаванасць асабістай маёмасці

Тэма забеспячэння бяспекі і аховы жылля працягвае заставацца актуальнай, паколькі колькасць крадзяжоў з кватэраў і жылых дамоў грамадзян па рэспубліцы застаецца досыць высокай. Акрамя таго, ёсць выпадкі разбойнага нападу на грамадзян у кватэрах.

Не абыходзяць кватэрныя крадзяжы і наш горад. З пачатку 2017 года ў Дзятлаўскім раёне зарэгістравана больш за 30 крадзяжоў асабістай маёмасці з дамоў або кватэраў. Прычым значная іх частка была ўчынена ў сельскай мясцовасці. Усе крадзяжы, як правіла, учыняюцца тады, калі ў доме або кватэры нікога няма.

Большасць грамадзян мяркуюць, што ў кватэры або жылым доме красці няма чаго, таму і абсталёўваць ахоўнай сігналізацыяй іх не трэба, не варта марнаваць грошы на гэта з сямейнага бюджэту. Аднак дадзенае меркаванне можна абвергнуць. Па-першае, у любой кватэры, доме ёсць рэчы, страта якіх або нават дотык пабочных людзей засмуціць яго ўладальніка, ды і лішніх грошай ніколі не бывае. Па-другое, у многіх выпадках злачынцы і не ведаюць, “што ў кватэры няма чаго красці”.

Паводле статыстыкі, 70% кватэрных крадзяжоў з пранікненнем у жыллё, калі адсутнічаюць гаспадары, адбываецца менавіта праз дзверы. Безумоўна, якасныя металічныя дзверы больш трывалыя за драўляныя, але замкі ў іх аднолькавыя. Устанаўленне класа стойкасці дзвярэй да ўзлому прадугледжвае выпрабаванне іх на ўстойлівасць да механічнага ўздзеяння рознымі інструментамі, але не на крымінальнае адкрыццё замкоў. Самы распаўсюджаны спосаб адкрыцця самазашчапляемых цыліндрычных штыфтавых замкоў – іх праварот металічным штыром. Гэта аперацыя займае лічаныя секунды. Сувальдныя замкі з двухбародачным ключом больш надзейныя, але і яны ўскрываюцца ўмельцамі. Таму металічныя дзверы гарантавана засцерагуць кватэру толькі ад п’янага хулігана або падлеткаў, якія хочуць хутка разбагацець, прабраўшыся ў кватэру. Да таго ж, якасць металічных дзвярэй, якія ёсць на рынку, пакідае жадаць лепшага. Бываюць выпадкі, калі дзверы ўскрывалі звычайным кансерваваным нажом. Ды і акно з пластыкавай рамай ускрываецца значна хутчэй, чым з драўлянай.

З надыходам лета для большасці грамадзян пачынаецца час адпачынкаў. Вы едзеце на дачу, да сваякоў, пакідаючы пры гэтым без нагляду свае кватэры і маёмасць. Вашай адсутнасцю могуць скарыстацца зламыснікі. Каб засцерагчы ад злачынцаў сваё жыллё, не давярайце ключы ад кватэры малазнаёмым людзям.

Існуе нямала спосабаў абароны ад пранікнення злачынцаў у жыллё, але самы лепшы і надзейны спосаб абароны ад крадзяжоў — гэта абсталяванне памяшкання ахоўнай сігналізацыяй і падключэнне яе на пульт цэнтралізаванага назірання.

Заключыўшы дагавор на ахову кватэры, гаража, жылога дома, вы атрымаеце не толькі абарону сваёй маёмасці ад злачынных замахаў, але і кампенсацыю шкоды ў выпадку ўчынення крадзяжу (дадзеныя паслугі прадастаўляюцца толькі жыхарам горада Дзятлава). Калі ж вы жадаеце абсталяваць ахоўнай сігналізацыяй любое памяшканне, якое знаходзіцца за межамі горада, то ў дадзеным выпадку можнаа заключыць дагавор на ажыццяўленне кантролю за станам сігналізацыі.

Памяшканні з асабістай маёмасцю грамадзян, абсталяваныя сродкамі сігналізацыі, прымаюцца пад ахову на любыя тэрміны, калі ўладальнік кватэры адсутнічае. Высокі прафесіяналізм, сучаснае ўзбраенне і экіпіроўка супрацоўнікаў службы аховы, высокі ўзровень аснашчанасці тэхнічнымі сродкамі сігналізацыі і сувязі, мабільнасць міліцэйскіх падраздзяленняў забяспечаць надзейную ахову маёмасці ў вашых кватэрах і памяшканнях з асабістай маёмасцю грамадзян.

Па пытаннях абсталявання памяшканняў грамадзян сістэмай ахоўнай сігналізацыі можна звярнуцца ў Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь на адрас: г. Дзятлава, вул. Фогеля, 15 або па тэлефонах: 2-60-91 (у рабочы час), 2-17-02, 8-029-3274404 (Вэлком), 8-029-8815029 (МТС) – кругласутачна.

Паклапаціцеся аб захаванасці сваёй маёмасці і сваёй бяспецы!

У. АНДРУКЕВІЧ,

старшы інспектар-інжынер Дзятлаўскага аддзела аховы

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

14 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

14 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

14 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

14 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

15 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

15 часов ago