Як падаць інфармацыю пра замежных грамадзян

У адпаведнасці з артыкулам 43.1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», арганізацыі і асобы, якія здаюць у наём жыллё замежным грамадзянам, на працягу сутак (з 1 кастрычніка 2017 года — на працягу трох гадзін) пасля прадастаўлення жылога памяшкання абавязаны паведаміць у органы ўнутраных спраў свайго раёна аб знаходжанні замежніка на тэрыторыі Беларусі. Паведаміць можна адным са спосабаў.

Нарачным. Інфармацыя падаецца ў органы ўнутраных спраў па месцы размяшчэння гасцiнiцы, санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыі, аграсядзібы, а таксама пакоя або кватэры, якая здаецца ў наём. Форма паведамлення, зацверджана пастановай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лiпеня 2010 года № 214.

Праз аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму «Гасцініцы». Арганізацыі з вялікім патокам замежных грамадзян (15 і больш у суткі) прадастаўляюць інфармацыю праз інфармацыйную сістэму «Гасцініцы». Аб падключэнні і працы сістэмы можна даведацца на сайце mvd.gov.by у раздзеле «Грамадзянства і міграцыя / Прадастаўленне ў АУС інфармацыі пра замежнікаў» і па тэлефонах: 8(017)-218-52-51, 218-55-08.

Праз адзіны партал электронных паслуг. На адзіным партале электронных паслуг portal.gov.by дзейнічае электронная паслуга «Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь».

Каб атрымаць доступ да электроннай паслугі, неабходна мець ключ электроннага лічбавага подпісу. Для набыцця ключа кіраўнік жылога памяшкання, індывідуальны прадпрымальнік з пашпартам, пакетам дакументаў і аплачаным плацежным даручэннем павінен з’явіцца ў нацыянальны цэнтр электронных паслуг. Падрабязней — на сайце nces.by.

Далей трэба заключыць дагавор на аказанне электроннай паслугі. Для гэтага неабходна адправіць заяўку ў нацыянальны цэнтр электронных паслуг. Форма заяўкі на сайце nces.by, там жа ў раздзеле «Як падключыцца» можна атрымаць дадатковую інфармацыю.

Пасля аўтарызацыі можна падаваць інфармацыю аб іншаземцах.

Калі ва ўстаноўленыя тэрміны інфармацыя пра замежнага грамадзяніна не прадастаўлена або прадастаўлена няправільна, упаўнаважаная асоба або індывідуальны прадпрымальнік могуць атрымаць папярэджанне або штраф ад чатырох да дваццаці базавых велічыняў.

М. ПРЫХОДЗЬКА,
вядучы спецыяліст па рэгістры насельніцтва АУС Дзятлаўскага райвыканкама

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

21 час ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

21 час ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

21 час ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

22 часа ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

23 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago