Як аферысты падманваюць людзей. У Беларусі пачасціліся выпадкі махлярства

Махляры чыстай вады

У Беларусі пачасціліся выпадкі махлярства, асабліва пад выглядам продажу «цудадзейных рэчаў», якія нібыта дапамогуць пакупніку вярнуць або захаваць здароўе на доўгія гады. Даверлівым грамадзянам па вельмі завышаных цэнах прадаюць фільтры для вады, коўдры з натуральнай шэрсці, матрацы, лекі і медыцынскія прыборы, фірменны посуд.

Паддацца на ўгаворы можа любы, але махляры найчасцей «палююць» на пенсіянераў: іх лягчэй падмануць і амаль у кожнага пажылога чалавека адкладзены горшы «на смерць» — яны і становяцца здабычай нячыстых на руку гандляроў.

Пры гэтым махляры выкарыстоўваюць просты псіхалагічны прыём: спачатку доўга расказваюць пра цудадзейныя ўласцівасці тавару, прыводзяць прыклады, як ён дзейнічае, даюць патрымаць у руках, а пасля называюць яго вялікую цану і гавораць, што вам пашанцавала, бо менавіта цяпер дзейнічае скідка да 70-90%, і набыць рэч можна ў растэрміноўку па дагаворы. Большая часка кліентаў, пачуўшы розніцу лічбаў, згаджаецца на прапанову адразу. Праз некаторы час, калі «дурман рассейваецца» і людзі даведваюцца, што ў разы пераплацілі, яны тэлефануюць у міліцыю.

Аднак затрымаць такіх махляроў праблематычна. Падман ёсць, бо цана ў некалькі разоў перавышае звычайную, але юрыдычна ўсё аформлена правільна, ахвяра згадзілася на здзелку, падпісала паперы, у якіх найчасцей прапісваецца аплата за скасаванне дагавора. Вярнуць грошы ў лепшым выпадку можна будзе толькі праз суд. Гэта так званы «агрэсіўны маркетынг», ад якога можа абараніць толькі прафілактыка. Не пускайце на парог заезджых гандляроў і незнаёмцаў, не згаджайцеся на зделкі — захаваеце свае зберажэнні.

Здараецца, што патэнцыяльным кліентам тэлефануюць дахаты, нават называюць па імені, запрашаюць на так званыя прэзентацыі тавараў. Ведайце, што, наведаўшы такую прэзентацыю, вы таксама рызыкуеце быць падманутымі. Схема тая ж: вельмі дарагі і якасны тавар — скідка — дагавор растэрміноўкі.

Апошнім часам з’явіўся яшчэ адзін від махляроў. Яны прапаноўваюць выканаць «прафілактыку» пластыкавых вокнаў. Дыягностыка (звычайны агляд) праводзіцца бясплатна. Затым «спецыяліст» заяўляе, што вам тэрмінова трэба мяняць гумкі, ручкі, іншае, інакш хутка вокны зламаюцца. Якраз цяпер дзейнічае скідка, і трэба падпісваць дагавор за невялікі папярэдні плацеж. Не верце! У лепшым выпадку пасля выплаты ўзносу вы больш не ўбачыце гэтага «спецыяліста», у горшым — аплаціце ўсю суму, а махляр будзе рабіць выгляд, што выканвае работы і мяняе камплектуючыя.

Раскажыце пра схемы махлярстваў блізкім і знаёмым. Не дайце сябе падмануць.

А. ХАРОШКА,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама

administrator

Recent Posts

Тэрыторыя дзяцінства. “Пошта даверу”. Для чаго існуе? Як звяртацца?

Сёлета ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны ўкаранёна новая форма аказання дапамогі і падтрымкі навучэнцам – “Пошта…

4 часа ago

Трыумф берагіняў традыцый: Дзятлаўшчына бліснула на фестывалі “Скарбы Гродзеншчыны”

У Год беларускай жанчыны асабліва прыемна адзначаць поспехі тых, хто сваім талентам, адданасцю і шчырай…

4 часа ago

Колькі каштуе чалавечае жыццё?

На Дзятлаўшчыне прайшоў семінар-нарада па ўмовах і ахове працы, накіраваны на прафілактыку вытворчага траўматызму, для…

5 часов ago

Хто на Дзятлаўшчыне “Уладар сяла”?

10 чэрвеня пляцоўка каля Дварэцкага дома культуры ператварылася ў сапраўдны кірмаш талентаў, спартыўнага запалу і…

5 часов ago

Міністр ЖКГ правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

10 чэрвеня Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла. Ён…

6 часов ago

Канікулы са спартыўным настроем

Сёння на стадыёне “Колас” сабраліся самыя актыўныя, спартыўныя выхаванцы аздараўленчых летнікаў на раённую спартландыю “Звонкія…

6 часов ago