Іван Губко: “Нашу справу прадаўжае дастойная змена”

У 2006 годзе сённяшні пажарна-выратавальны пост у Наваельні ўзначаліў ураджэнец вёскі Малая Палонка нашага раёна Іван Губко.

Без малога два дзясяткі гадоў ён прысвяціў пажарнай службе, сувязь з якой не губляе дагэтуль. Ветэран службы ўзгадаў, якой яна была ў тыя часы і што галоўнае ў прафесіі ратаўніка.

– Калектыў Новаяльнянскай пажарнай часці тады складаўся з 14 чалавек згодна са штатным раскладам, 4 з якіх – афіцэры. Амаль усе мы прыйшлі служыць прыкладна ў адзін час, з юнацтва ведалі адзін аднаго па “грамадзянскім” жыцці, падтрымлівалі ў радасці і нягодах, дапамагалі ў паўсядзённых справах: будаўніцтва дома, нарыхтоўка лесу, капанне бульбы. Жанілі адзін аднаго, хрысцілі дзяцей, так і сябруем дагэтуль.

– Што ўваходзіла ў абавязкі ратаўнікоў-пажарных?

– Функцыі прынцыпова не адрозніваліся ад сучасных, аднак некалі мы самі праводзілі прафілактычную работу з насельніцтвам і нагляд: двойчы на год наведвалі домаўладанні.

– Дапамагала сяброўства ў рабоце ці перашкаджала субардынацыі?

– Юрый Баковіч, Аляксандр Ганчар, Аляксандр Трафімчык, Андрэй Шэнаеў, Сяргей Савасцюк, Аляксандр Максімчык, Валерый Івашка, Сяргей Шуляк – тыя людзі, з кім разам, без перабольшвання, мы прайшлі агонь і ваду, шмат чаго перажылі і проста не маглі падвесці адзін аднаго. Таму кожны ставіўся да сваіх службовых абавязкаў удвая больш адказна. За ўвесь час маёй службы ніхто не пакінуў часць і пост па адмоўных матывах, наадварот – усе ішлі на павышэнне або заслужаны адпачынак.

– Больш за дзесяць гадоў мінула, як вы пакінулі пажарную службу, цяпер на заслужаным адпачынку. Ці часта наведваеце сваіх?

– Былых ратаўнікоў не бывае. Братэрства і ўзаемная падтрымка – тое, што звязвае ратаўнікоў праз гады. Нягледзячы на свае справы і клопаты, я часты госць у пажарным пасце ў Наваельні, радуюся, што нашу справу прадаўжае дастойная змена. Ганаруся, што мой сын паступіў у медыцынскі ўніверсітэт для патрэбаў МНС і ў хуткім часе таксама папоўніць рады ратаўнікоў. Усім калегам, былым і сённяшнім саслужыўцам жадаю мірнага неба, дабрабыту і заўсёды быць дастойнымі пажарнай службы Беларусі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

7 часов ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

11 часов ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

15 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

15 часов ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

16 часов ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

1 день ago