Ісці па жыцці на “зялёны”

Чалавек вырашаецца на самагубства, калі пад уплывам тых ці іншых абставінаў лічыць, што яго існаванне губляе сэнс. Каб абмеркаваць гэтую няпростую тэму, у Дзятлаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі за «круглым сталом» сабраліся работнікі самога Цэнтра, Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, раённай бібліятэкі, Цэнтра культуры і народнай творчасці, Дзятлаўскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Таксама на мерапрыемства быў запрошаны настаяцель прыхода храма святых князёў Барыса і Глеба вёскі Накрышкі іерэй Аляксей Сцепановіч.

«Круглы стол» прайшоў пад назвай «Даражэй за ўсё – жыццё». Валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Наталля Юрэня адзначыла, што ўзровень суіцыдальных паводзінаў больш высокі ў мужчын, чым у жанчын. Усё гэта звязана з тым, што жанчыны не заўсёды рашуча даводзяць тое, што задумана, да канца. Мужчыны, прыняўшы рашэнне, не збіваюцца са шляху. Таксама Наталля Юрэня расказала, што суіцыдальны настрой звязаны з узростам, сямейным становішчам, прафесійным статусам. Да таго ж, узровень схільнасці да суіцыду вышэй у атэістаў, чым у вернікаў.

Доктар-псіхатэрапеўт Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Барыс Отчык пацвердзіў, што памылкова лічыць толькі адзіноту чалавека фактарам схільнасці да суіцыду. Нават на прыкладзе Дзятлаўскага раёна можна зрабіць выснову, што нярэдка сыходзяць з жыцця па сваім жаданні сямейныя людзі. Па словах доктара-псіхатэрапеўта, усяго 30% тых, хто схільны да самагубства, звяртаюцца па медыцынскую дапамогу. Па гэтай прычыне спецыялістам складана разумець, з кім працаваць і каго «вылечыць» ад дрэнных думак, калі чалавек не звяртаецца па дапамогу. Часта суіцыд — гэта імпульсіўны ўчынак, калі чалавек трапляе ў бязвыхадную, на яго погляд, сітуацыю.

За «круглым сталом» удзельнікі не раз згадвалі, што звяртацца да псіхатэрапеўта або псіхолага не сорамна, гэтыя дактары лечаць душу, дапамагаюць людзям. Знайсці выхад можна са складаных эмацыйных сітуацый, самае галоўнае — не баяцца размаўляць пра свае праблемы з медыкамі.

У Беларусі дзейнічае бясплатны «тэлефон даверу». Патэлефанаваўшы па нумары 107, можна ананімна падзяліцца сваімі перажываннямі і атрымаць кансультацыю і падтрымку ад дасведчаных спецыялістаў.

Як вядома, забойства і самагубства з’яўляюцца аднымі з самых страшных грахоў.

– Царква да праблемы суіцыду, як і да любога іншага граху, ставіцца негатыўна, – адзначыў настаяцель прыхода храма святых князёў Барыса і Глеба вёскі Накрышкі іерэй Аляксей Сцепановіч. – Пасля гэтага граху чалавеку няма пакаяння. Ён сам сабе жыццё не даваў і не мае права пазбаўляць сябе жыцця, на яго нараджэнне была воля Божая. Калі ёсць складаная жыццёвая сітуацыя, то трэба маліцца, прасіць Бога аб дапамозе. Калі чалавек накладвае на сябе рукі, то яго душа да Бога не ідзе.

Аляксей Сцепановіч удакладніў, што жыць па законах Божых — гэта як выконваць правілы дарожнага руху: лепш ісці на зялёнае святло светлафора, каб не здарылася бяда.

У канцы гутаркі ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што за кожны ўчынак чалавеку трэба несці адказнасць. Тупіковых сітуацый не бывае. Выхад можна знайсці толькі ў тым выпадку, калі чалавек супакойваецца, не падпарадкоўваецца сваім негатыўным эмоцыям. Таксама вялікую ролю грае і падтрымка блізкіх людзей.

administrator

Recent Posts

Число электромобилей в Беларуси выросло на 15 тыс. в этом году

Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…

10 часов ago

Сборные Беларуси завоевали два серебра в общекомандном зачете чемпионата Европы по воднолыжному спорту

Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…

10 часов ago

Дыхание осени по ночам. Чего ждать от погоды в Беларуси 24 августа

В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…

10 часов ago

Александр Лукашенко поздравил работников органов статистики: за каждой цифрой — кропотливый труд команды

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…

10 часов ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

14 часов ago

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

2 дня ago