Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

У аграпрамысловым комплексе Дзятлаўшчыны шмат людзей, якія ў розныя гады сваёй працай праславілі родны край.

Галіна па праву ганарыцца пераможцамі сацыялістычных спаборніцтваў, кавалерамі ордэнаў, медалёў, заслужанымі работнікамі сельскай гаспадаркі, ветэранамі. Сярод тых, хто пакінуў яркую старонку ў летапісе дасягненняў раёна, значыцца імя жыхара аграгарадка Жукоўшчына – дбайнага работніка былога калгаса “1-е Мая”, кавалера двух ордэнаў Працоўнай Славы Іосіфа Візгіра.

У свой час калгас “1-е Мая” быў добра вядомым у раёне і за яго межамі. Славу яму прыносілі старанныя рукі мясцовых работнікаў, іх паспяховыя справы ў жывёлагадоўлі, раслінаводстве.

Больш за трыццаць шэсць гадоў прысвяціў роднай зямлі Іосіф Іосіфавіч Візгір. Яго ўмелыя рукі ведаюць, што значыць вырасціць хлеб і сабраць ураджай.  І сапраўды, за мінулыя дзесяцігоддзі ў яго біяграфіі было ўсё: праца на трактарах і камбайнах, раннія пад’емы і начныя змены, рамонт тэхнікі ў полі і асабістыя рэкорды.

Сціплы, дысцыплінаваны і адказны – так характарызуюць Іосіфа Іосіфавіча людзі, з якімі ў свой час яму даводзілася працаваць.

Каб даведацца, як склаўся лёс ардэнаносца, чым ён заняты цяпер, я накіравалася ў аграгарадок.

– Дзяцінства маё прыпала на нялёгкі пасляваенны час, –успамінае Іосіф Іосіфавіч, – бацькі спачатку жылі на хутары непадалёку ад вёскі Погіры, пазней, калі  была пабудавана новая хата, мы ўсёй сям’ёй пераехалі ў Жукоўшчыну.

З самага дзяцінства нас прывучалі да працы. У тыя часы многае прыходзілася рабіць уручную, але, нягледзячы на гэта, мы любілі і паважалі сельскую справу, таму што ад бацькоў цвёрда засвоілі адзіную ісціну: праца корміць чалавека, а лянота псуе.

Жыццё ў сельскай мясцовасці – справа цяжкая, але складанасці мяне не палохалі, таму і вырашыў застацца ў родных мясцінах.

За доўгія гады Іосіфу Іосіфавічу давялося папрацаваць на розных сельгасмашынах, і стаўленне да тэхнікі ў механізатара заўсёды было асаблівым.

– Сельскагаспадарчую тэхніку я вельмі люблю, і любоў гэтая нарадзілася ў юнацтве. Будучы яшчэ малым, памятаю, як упершыню ўбачыў трактар: ён спрытна “ішоў” па палетках, пакідаючы за сабой роўна “намаляваныя” радкі. У той час мне здавалася, што гэта нешта недасягальнае. Кожны дзень я прыбягаў, каб здалёк паназіраць за працай трактарыста.  Як я ў той момант заздройсціў гэтаму “кіроўцу”, вельмі хацелася  мне аказацца побач з ім у кабіне. Доўга так я прастаяць мог, усё  ўяўляў сабе, як аднойчы, калі надыдзе час, я таксама буду кіраваць гэтай магутнай тэхнікай.

Адразу пасля заканчэння школы Іосіф Іосіфавіч пачаў працаваць у мясцовай гаспадарцы. Спачатку дапытлівага і стараннага юнака пасадзілі на трактар  ДТ-54, на якім ён стаў набірацца вопыту. Даводзілася вучыцца і працаваць адначасова: і араў, і баранаваў –спасцігаў механізатарскую навуку. За любую давераную справу браўся з уласцівым яму стараннем. Калі штосьці не атрымлівалася, па дапамогу звяртаўся да вопытных трактарыстаў.  Пазней пайшоў вучыцца на курсы механізатараў. Там глыбей асвоіў прафесію, якую лічыў адной з самых ганаровых, атрымаў доўгачаканыя правы трактарыста трэцяга класа. Пасля службы ў арміі вярнуўся ў родны калгас. Кіраўніцтва гаспадаркі было задаволена працай маладога работніка, а  таму ў хуткім часе Іосіфу Візгіру даверылі новую тэхніку, загадзя ведаючы, што хлопец не падвядзе. З самай ранняй вясны да позняй восені ён – на трактары, летам, учас уборкі збожжавых, – на камбайне.

– Я ніколі нават і не задумваўся аб тым, каб выбраць іншую спецыяльнасць, ды і ў гады маёй маладосці  ў правільнасці абранага выбару сумнявацца не прыходзілася. У савецкія часы прафесія трактарыста-машыніста ў развіцці калгаса была вызначальнай. Акунуўшыся ў гэтую прафесію з галавой,  нам здавалася, што мы спазнаём нешта вечнае, а разам з гэтым атрымліваем цвёрдую ўпэўненасць ва ўласнай будучыні.

Я і сёння ўпэўнены ў неабходнасці сваёй прафесіі. Час змяняецца,  змяняюцца палітычныя і сацыяльныя погляды, аднак на сталах у людзей заўсёды будуць запатрабаваны і хлеб, і малако, а таму і прафесія гаспадара на зямлі будзе жыць вечна.

За адказнае стаўленне да працы, высокія вытворчыя паказчыкі, асабістыя дасягненні ў галіне раслінаводства ў 1986-м і 1988-м гадах указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Іосіф Візгір быў узнагароджаны ордэнамі Працоўнай Славы 2-й і 3-й ступеняў.

У нашай з ім гутарцы Іосіф Іосіфавіч адзначае, што атрымліваць такія высокія ўзнагароды – справа, зразумела, вельмі прыемная. Радасна, калі праца небыла дарэмнай, калі яе заўважылі і адзначылі. Аднак выбіраючы гэты нялёгкі шлях, ні аб якіх узнагародах ён ніколі не марыў, ніякіх ушанаванняў не чакаў.

– Мы ніколі не рваліся да славы, не ганяліся за рэкордамі, проста рабілі сумленна, а не за пахвалу, усе: ад кіраўніка да рабочых. Мы не імкнуліся дасягнуць недасягальнага, не хваталі зорак з неба, проста годна працавалі на зямлі – так, каб сорамна не было. За крапатлівай працай і штодзённай занятасцю мы ніколі не ведалі, што такое дыпрэсіі і адчай, з якімі сёння сутыкаецца моладзь, абыходзілі бокам ленасць і абыякавасць, не імкнуліся вандроўнічаць па свеце ў пагоні за “лёгкім жыццём”.

Памятаю, калі даводзілася па справах адправіцца ў вялікі горад, вярнуўшыся, надыхацца не мог вольным паветрам, водарам родных мясцін, нарадавацца не мог  размеркаванасці вясковага жыцця.

Зразумела, што ў сельскай гаспадарцы не бывае лёгкага хлеба, аднак, чым цяжэйшы шлях, тым больш запамінальная, напэўна, і радасць кожнага, нават самга невялікага, дасягнення.

Пра сям’ю Іосіфа і Ніны Візгіроў гавораць, што яна адна з самых зладжаных – прыклад трапяткіх стасункаў і простага сямейнага шчасця. Тут павага адзін да аднаго, разуменне і цярпенне, стараннасць у працы з’яўляюцца абавязковымі ўмовамі штодзённага быцця. Жыхары вёскі адзначаюць, што ў гэтых людзей ёсць чаму павучыцца сучасным маладым сем’ям.

– Разам з Нінай Канстанцінаўнай мы ужо больш за 50 гадоў. Летась адзначылі “залатое” вяселле. Ведалі адзін аднаго яшчэ са школы, разам вучыліся, сябравалі. Пажаніліся, калі нам было па 25 гадоў, нарадзілі і выгадавалі дзве дачкі, як маглі, дапамаглі ў выхаванні ўнукаў – іх у нас шасцёра, цяпер радуемся, гледзячы, як падрастае праўнучка.

Ніна Канстанцінаўна, як ніхто, ведае складанасці механізатарскага занятку. Адзін час яна і сама побач з мужам працавала на камбайне, была яго памочніцай.

– Сумесны клопат збліжае членаў сям’і. Ад гэтага залежыць і дабрабыт, – дзеліцца Іосіф Іосіфавіч. –  І хай не ва ўсіх усё атрымліваецца адразу, але цярпенне і праца ўсё перамелюць. Сям’я  становіцца моцнай не толькі сямейнымі традыцыямі,  але і павагай адзін да аднаго.

Цяпер былы механізатар на заслужаным адпачынку.

Нядаўна Іосіф Іосіфавіч адзначыў свой 76-ы дзень нараджэння. Аднак у свае ўжо немаладыя гады дбайны гаспадар не сядзіць склаўшы рукі. Без працы, кажа, яму сумна. Ужо ў пажылым узросце набыў сельскагаспадарчы культыватар. Пакуль дазваляе здароўе, гатовы працаваць на карысць людзям, па неабходнасці дапамагае  ў сезонных работах вяскоўцам, роднай сельскай гаспадарцы, актыўна займаецца  работамі на ўласным прысядзібным участку, своечасовай увагі дбайнага гаспадара патрабуюць і хатнія жывёлы.

У планах актыўнага работніка на заслужаным адпачынку – не здраджваць аднойчы абранай справе і па-ранейшаму з жаданнем усяцэла аддаваць сябе гаспадарскім клопатам аб зямлі.

Працоўны шлях Іосіфа Візгіра атрымаўся цікавым, насычаным, напоўненым радасцямі і клопатамі. За пералічанымі падзеямі, датамі і лічбамі, вядома ж, таіцца вялікая душа чалавека. Успамінаючы мінулыя гады, з цеплынёй і павагай гаворыць Іосіф Іосіфавіч пра сваіх былых калегаў і гаспадарку, у якую ўклаў шмат сіл, а самае галоўнае – душу, таму што любіў свой занятак і сумленна працаваў на калгасных палетках.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Похожие публикации