Інтэрактыў з блогерам. Дзяніс Трафімчык: “Тут ёсць месца для росту і творчасці”

У горадзе Лідзе прайшоў “Дзень аграрнага ўніверсітэта”, у якім прынялі ўдзел і школьнікі Дзятлаўшчыны. Адным са спікераў універсітэцкай “агітбрыгады” выступіў наш зямляк, аграблогер Дзяніс Трафімчык. Ён падзяліўся меркаваннем, наколькі актыўна моладзь ідзе ў сельскую гаспадарку і што сельгаспрадпрыемствы могуць прапанаваць маладым кадрам:

– Актуальная статыстыка паказвае, што, на жаль, моладзь не настолькі цікавіцца сельскагаспадарчымі прафесіямі, як гэта запатрабавана на сельгаспрадпрыемствах. Ёсць істотны працэнт маладых людзей, якія мэтанакіравана прадаўжаюць справу бацькоў  у гэтай сферы. Аднак я для таго і наведаў гэты форум, каб расказаць будучым студэнтам, як сёння працуюць у сельскай гаспадарцы і якую магутную падтрымку маюць маладыя спецыялісты. Каб зацікавіць моладзь, практычна ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны маладым спецыялістам прадастаўляюць “калгаснае” жыллё, уводзяць на пастаяннай аснове стымулюючыя даплаты, асабліва гэта актуальна для спецыялістаў жывёлагадоўчай сферы. Напрыклад, у некаторых гаспадарках надбаўка маладым ветэрынарным дактарам складае каля 1 тысячы рублёў штомесяц.

З другога боку, даўно пара адмовіцца ад стэрэатыпаў, што работа ў вёсцы – гэта кабала, заняпад ці нешта іншае. Тут ёсць месца для росту і творчасці. Работа ў сельскагаспадарчай сферы цікавая і насычаная. Як і ў любой іншай сферы, самі спецыялісты вырашаюць, наколькі яны будуць эфектыўнымі і паспяховымі. Шмат залежыць і ад прагрэсіўнага кіраўніцтва прадпрыемства, якое гатова падтрымаць любыя слушныя пачынанні. Як вы бачыце з майго блога, жыцця, у любым населеным пункце Беларусі можна жыць, працаваць, займацца спортам, быць крэатыўным і запатрабаваным. Таксама як падарожнічаць і развівацца, ставіць мэты і дасягаць іх.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#молодежь #блогер #Дятловщина #нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Зонты вместо пляжей: суббота в Беларуси обещает дожди и грозы

В Беларуси 11 июля на большей части территории пройдут кратковременные дожди, днем в отдельных районах…

38 минут ago

Лето — время укрепить здоровье лесными дарами

Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…

1 час ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

4 часа ago

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

4 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

5 часов ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

19 часов ago