На працягу апошніх трох гадоў у Беларусі назіраецца станоўчая тэндэнцыя да зніжэння ўзроўню захваральнасці на інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, таксама як і венерычнымі захворваннямі. Па дадзеных эпідэміялагічнага прагнозу, захворванне на інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, у Рэспубліцы Беларусь сярод іншых інфекцыйных хваробаў займае 3 месца пасля вострых рэспіраторных інфекцый, грыпу і гельмінтозаў. Не варта забываць і аб тым, што інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам – самая частая прычына бясплоддзя ў мужчын і жанчын.
Ахвярамі гэтых інфекцый у асноўным (да 70%) становіцца моладзь ад 15 да 29 гадоў. Самастойна звяртаюцца па медыцынскую дапамогу прыкладна толькі 15-20% хворых. У сувязі з гэтым неабходна далейшае актыўнае фарміраванне сістэмы прафілактыкі, накіраванай на папярэджанне захворванняў і самастойны зварот пацыента да доктара.
Для падлеткаў найбольш важнымі індывідуальнымі фактарамі рызыкі заражэння інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам, з’яўляюцца: выхаванне ў сацыяльна ненадзейнай сям’і, парушэнне эмацыянальнага кантакту паміж бацькамі і дзецьмі, выхаванне ў няпоўнай сям’і, безнагляднасць з боку бацькоў і бязмэтнае баўленне часу на вуліцы, алкагалізацыя бацькоў і наяўнасць у іх псіхічных захворванняў, дэфармацыя маральных установак, прагляд эратычнай і парнаграфічнай відэапрадукцыі, ранні пачатак палавога жыцця без ведання правілаў бяспечных сэксуальных паводзінаў і невыкарыстанне сродкаў прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, ужыванне спіртных напояў, наркотыкаў.
У якасці аднаго з фактараў, якія актыўна ўплываюць на ўзровень захворвання, выступаюць гігіенічныя веды моладзі аб хваробах, якія перадаюцца палавым шляхам. Не менш важнай, чым апісанне характэрных клінічных прыкметаў дадзеных хваробаў, з’яўляецца інфармацыя, накіраваная на фарміраванне ў моладзі пераканання, што дзяржаўныя лячэбна-прафілактычныя ўстановы – гэта найбольш прымальны і даступны від венералагічнай дапамогі, адназначная альтэрнатыва самалячэнню. Гэтаму спрыяе атрыманне ведаў аб істотным змяненні ў нашай рэспубліцы цэлага шэрагу прынцыпаў аказання венералагічнай дапамогі насельніцтву. Напрыклад, шпіталізацыя праводзіцца толькі па медыцынскіх паказаннях. Большасць хворых лечыцца амбулаторна. Магчыма ананімнае абследаванне і лячэнне ў платных кабінетах пры скурна-венералагічных дыспансерах. Высокая кваліфікацыя медыцынскага персаналу гарантуе поўнае выздараўленне пры раннім звароце. Заканадаўствам прадугледжана бясплатнае абследаванне на сіфіліс і СНІД, а таксама захаванне ў тайне дыягназу хворага. Створана альтэрнатыўная сетка камерцыйных недзяржаўных лячэбных установаў, якія праводзяць тэсціраванне на інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, і іх лячэнне (акрамя сіфілісу і ганарэі). Ва ўсіх буйных дыспансерах арганізаваны «тэлефоны даверу», дзе ананімна можна атрымаць кансультацыю па праблеме інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам.
А. ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ
Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…