Сумеснымі намаганнямі раённага выканаўчага камітэта горада Дзятлава і Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адкрыўся іміджавы пакой бяспекі РАНС. Удзел у адкрыцці прынялі першы намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Уладзімір Кажала і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус, а таксама інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС горада Дзятлава Дзмітрый Бобін.
Новы пакой усталяваўся на базе кінатэатра “Спадарожнік”. Першымі яго наведвальнікамі сталі юныя выхаванцы старэйшых груп дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава. Яны з задавальненнем прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці, а затым з цікаўнасцю разглядалі экспанаты, макеты, яркія каляровыя часопісы, кнігі, буклеты, лістоўкі, размалёўкі.
Новы пакой бяспекі абсталяваны сучаснымі метадычнымі дапаможнікамі, нагляднымі матэрыяламі па асновах жыццядзейнасці, макетамі пажарных машын. Тут жа размясціўся манекен з сапраўднай баявой формай ратаўніка, на фоне якога дзятва можа рабіць фотаздымкі і сэлфі.
Як адзначыў Дзмітрый Бобін, на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна гэта першы іміджавы аб’ект РАНС, які ўкамплектаваны метадычнымі і гульнёвымі дапаможнікамі па накірунку асноваў бяспекі жыццядзейнасці. У ім сумесна з работнікамі РАНС плануецца пастаянна праводзіць тэарытычныя і практычныя заняткі, урокі бяспекі, акцыі па навучанні дзяцей правільным і хуткім дзеянням у разнастайных надзвычайных сітуацыях. У далейшым іміджавы пакой будзе развівацца: плануецца набыць гульнёвы матацыкл, мэблевыя стэнды, развіваючыя гульні. Арганізатары спадзяюцца, што гэты аб’ект стане свайго роду метадычным дапаможнікам і для педагогаў установаў адукацыі, і для бацькоў.
Прымаючы ўдзел у конкурсах і гульнях, накіраваных на навучанне асновам бяспекі, дзеці ўжо з самага ранняга ўзросту змогуць даведацца і навучыцца, як правільна паводзіць сябе ў надзвычайнай сітуацыі, куды неабходна патэлефанаваць у выпадку яе ўзнікнення, і тым самым дапамагчы не толькі сабе, але і сябрам, людзям, якія жывуць побач.
Ратаўнікі чакаюць у госці дзяцей рознага ўзросту – ад зусім маленькіх дашкольнікаў да навучэнцаў пачатковых класаў, а таксама ўсіх жадаючых. Працаваць іміджавы пакой будзе кожны дзень па дзённым раскладзе кінатэатра “Спадарожнік”.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…