Іх жыццё – ваш галоўны прыярытэт

Аб тым, што 22 лютага пройдзе Адзіны дзень дзіцячай бяспекі “Прапаганда выканання ПДР дзецьмі-пасажырамі”, дзяржаўтаінспекцыя праз СМІ паведаміла загадзя.

А вось паглядзець, як вадзіцелі непакояцца пра сваіх маленькіх пасажыраў, сёння, у дзень правядзення акцыі, інспектары міжраённага аддзела ДАІ выехалі сумесна з журналістамі раённай газеты.

Рэйд пачаўся на вуліцы Кастрычніцкай у Дзятлаве, за паўгадзіны спынілі больш за дзясятак аўтамабіляў, у некаторых – дзеці. Пасля праверкі дакументаў інспектары абследавалі бяспечнае размяшчэнне ў аўто непаўналетніх.

– Перавозка дзяцей да дванаццаці гадоў павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прыладаў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, або бустара, спецыяльных падушак, дадатковых сядзенняў, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, – нагадваў вадзіцелям і ўручаў памяткі інспектар Андрэй Іскра. – Можна перавозіць дзяцей і без выкарыстання дадзеных прыстасаванняў у выпадку, калі рост дзіцяці вышэйшы за 150 сантыметраў.

Да рэйдавай групы наблізілася машына таксі.

– Усё, што зараз тлумачыў папярэдняму вадзіцелю, датычыцца і перавозкі дзяцей у таксі, – дадаў Андрэй Анатольевіч.

Нягледзячы на тое, што дадзенае патруляванне праходзіла ў пазітыўным ключы, супрацоўнікі ДАІ ўсё ж папярэдзілі, што за невыкарыстанне дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання ў выпадках, калі яно абавязкова павінна быць, вадзіцелі транспартных сродкаў могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 4 базавых велічыняў, у выпадку паўторнага парушэння на працягу года – ад 2 да 8 базавых велічыняў.

Дарослыя, памятайце, што ў пытаннях бяспекі дробязяў не бывае, а памылкі абыходзяцца потым занадта дорага. Не забывайце, што самы каштоўны груз у аўтамабілі – гэта якраз вашы маленькія пасажыры, а іх здароўе і жыццё – ваш галоўны прыярытэт.

****

У прафілактычны дзень супрацоўнікі ДАІ адправіліся і ва ўстановы адукацыі горада, каб у чарговы раз нагадаць навучэнцам і дашкольнікам аб выкананні правілаў дарожнага руху.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Прамая тэлефонная лінія

28 жніўня з 10 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела па працы і…

10 часов ago

«Освей» и промышленная союзная политика. Что обсудили Александр Лукашенко и Денис Мантуров на встрече в Минске

Время подталкивает Беларусь и Россию к тому, чтобы работать вместе. Об этом Президент Беларуси Александр…

11 часов ago

ГрадусПлюс. Як адбіцца ад сабак?

У час Адзінага дня інфармавання да адной з інфармацыйных груп звярнулася дзятлаўчанка. Жанчына наракала на…

11 часов ago

КГК выявил нарушения трудовой дисциплины

В ходе контрольных мероприятий Комитета государственного контроля Гродненской области неоднократно устанавливались нарушения трудовой дисциплины в…

11 часов ago

Страхаванне аб’ектаў нерухомасці – стратэгічна дакладнае кіраўніцкае рашэнне

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці сістэматычна рэгіструюцца небяспечныя метэаралагічныя з’явы, якія негатыўна ўплываюць на функцыянаванне аб’ектаў…

12 часов ago

Футбол (вторая лига, региональный этап)

В Островце завершился 14-й тур чемпионата Гродненской области по футболу (вторая лига, региональный этап). В…

12 часов ago