Конкурс “Прадпрымальнік года” чакае ўдзельнікаў

Конкурс “Прадпрымальнік года” чакае ўдзельнікаў

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь запрашае да ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года». Асноўнай мэтай падрыхтоўкі і правядзення конкурсу з’яўляецца развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванне дзелавой актыўнасці насельніцтва.

Конкурс праводзіцца сярод прадстаўнікоў суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (акрамя намінацыі «Стабільны поспех»), доля дзяржавы ў статутным фондзе якіх не перавышае 50 працэнтаў.

Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў горадзе Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты (журы), у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнэсменаў у намінацыях:

* «Паспяховы старт»;

* «Стабільны поспех» (у дадзенай намінацыі дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);

* «Эфектыўны бізнэс у сферы вытворчасці»;

* «Эфектыўны бізнэс у сферы паслугаў».

Прынцыповымі ўмовамі адбору прэтэндэнтаў для ўдзелу ў конкурсе з’яўляюцца адсутнасць стратаў і запазычанасці перад рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі, бюджэтамі дзяржаўных пазабюджэтных фондаў, а таксама па выплаце заработнай платы; няшчасных выпадкаў на вытворчасці са смяротным зыходам і (або) якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўмаў, якія адбыліся па віне працадаўцы; выпадкаў прыцягнення індывідуальнага прадпрымальніка, кіраўніка юрыдычнай асобы да крымінальнай адказнасці ў сувязі з ажыццяўленнем iмi прадпрымальнiцкай дзейнасцi; выпадкаў накладання адміністрацыйных спагнанняў на ўдзельніка конкурсу ў выглядзе канфіскацыі даходу, тавараў (прадукцыі), выручкі, атрыманай ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслугаў, і (або) штрафу, і (або) спагнання кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння на суму, якая перавышае 250 базавых велічыняў.

Адбор удзельнікаў конкурсу ажыццяўляецца на ўзроўні райвыканкамаў. Дакументы ўдзельнікаў конкурсу перадаюцца ў абласныя арганізацыйныя камітэты конкурсу для вызначэння канкурсантаў, якія маюць лепшыя паказчыкі дзейнасці ў кожнай з намінацый у адпаведнасці з парадкам ацэнкі паказчыкаў дзейнасці.

Тры прычыны ўдзельнічаць у конкурсе “Прадпрымальнік года”:

  1. Атрымаць заслужанае прызнанне Урада і дзелавой супольнасці.
  2. Акрамя прэміі і прызоў, атрымаць свабодны доступ да ўнікальных майстар-класаў, семінараў і кансалтынгавых паслугаў ад прызнаных на міжнародным узроўні экспертаў.
  3. Яшчэ раз заявіць пра сябе і свой бізнэс з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі, стаць натхняльнікам і прыкладам для пачынаючых бізнэсменаў.

На падставе паказчыкаў дзейнасці ўдзельнікаў конкурсу штогод вызначаюцца 28 пераможцаў (па адным ад кожнай вобласці ў кожнай з намінацый).

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь або па яго даручэнні намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь з уручэннем дыпломаў «Пераможца нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнiк года «, памятнага прыза конкурсу і прэміяй у памеры 50 базавых велічыняў.

Прадпрымальнікі Дзятлаўскага раёна, якія жадаюць прыняць удзел у Нацыянальным конкурсе “Прадпрымальнік года”, павінны накіраваць свае заяўкі ў Дзятлаўскі райвыканкам. Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2017 года. Удзел у конкурсе бясплатны. Кансультацыі па пытаннях удзелу ў конкурсе можна атрымаць у Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце ў галоўнага спецыяліст аддзела прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Андрэя Міхайлавіча Шаганава па тэлефоне 8-0152-73-56-78.

Аргкамітэт

administrator

Recent Posts

Пожар хозяйственной постройки в деревне Коски

21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…

13 часов ago

Пять игровых дней позади: чемпионат Дятлово выходит на финишную прямую.

21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…

14 часов ago

Ад родных Рабкоў да сусветнай спадчыны Скарыны: жыццёвы шлях выдатнага земляка

22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…

14 часов ago

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

18 часов ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

18 часов ago

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

1 день ago