І быў баль, і была “Вясенняя рапсодыя”…

Трэці год запар у аграгарадку Бердаўка, што на Лідчыне, у сядзібе Дзембавецкіх ладзіцца вясенні шляхецкі баль, арганізатары якога запрашаюць усіх жадаючых акунуцца ў атмасферу ХІХ стагоддзя.

І няхай сядзіба даўно ператварылася ў мясцовы Дом культуры, яго работнікі Аляксандр і Інэса Парфенчыкавы беражліва захоўваюць звычаі продкаў, культывуюць сямейныя каштоўнасці і актыўна адраджаюць мясцовыя бальныя традыцыі.

Вось і на гэты раз Аляксандр Генадзьевіч і Інэса Георгіеўна выступілі ў ролі гасцінных гаспадароў сядзібы – графа і графіні Дзембавецкіх і запрасілі ў свой салон на вечар бальных танцаў і рамансаў больш за 25 пар, у ліку якіх была і моладзь.

Не пакінулі без увагі вясенні шляхецкі баль у Бердаўцы і наведвальнікі аб’яднання па інтарэсах “ЭлітДанс”, што функцыянуе пры Новаяльнянскім доме культуры, кіраўніком якога з’яўляецца Анатоль Кардаш.

Як расказаў Анатоль Аляксандравіч, з сабой на Лідчыну яны запрасілі музыкантаў Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў Юрыя і Наталлю Жданюк. На кларнэце і фартэпіяна сямейная пара сыграла дзве прыгожыя музычныя кампазіцыі “Маленькая кветачка” і “Вясновы сад”, а ўдзельнікі харэаграфічнага аб’яднання падрыхтавалі выступленне і майстар-клас па бальных танцах.

– На балі мы выступілі з нядаўна пастаўленым танцавальным нумарам з рамантычнай назвай “Вясенняя рапсодыя”, – расказаў Анатоль Кардаш. – Як ахарактарызавала пастаноўку мая былая настаўніца па харэаграфіі, чэмпіёнка Еўропы па танцах 80-х гадоў Надзея Бірун, – “танец цудоўны”. Думаю меркаванне Надзеі Віктараўны раздзялілі ўсе нашы гледачы. Яшчэ ў Бердаўку мы “прывезлі” майстар-клас па контардансе, польку-тройку, а таксама адметны і цікавы кацільён “Колеры”. Ён характэрны тым, што пары фарміруюцца за кошт каляровых стужак, якія наўгад выцягваюць і павязваюць сабе на рукі дамы і кавалеры. Супалі колеры – склалася танцавальная пара. Наогул, вясенні баль выклікаў самыя прыемныя і яркія ўражанні. У праграме былі выступленні ўзорнага ансамбля танца “Забавушка”, прысутных не пакінулі раўнадушнымі танцы-спектаклі ад лідскага рыцарскага клуба, у якіх змог паўдзельнічаць і я.

Напрыканцы лепшыя пары і калектывы былі адзначаны ўзнагародамі. Анатолю Кардашу па выніках агульнага галасавання прысвоена званне “Кавалер балю”, а аб’яднанне па інтарэсах “ЭлітДанс” Новаяльнянскага дома культуры вярнулася ў пасёлак з падзякай за сваё выступленне. Дарэчы, жыхары Дзятлаўшчыны, якім падабаецца танцавальная культура нашых продкаў, калі жадаюць і самі ўпэўнена адчуваць сябе на любым балі ці танцавальнай вечарыне, могуць далучацца да ўдзельнікаў аб’яднання “ЭлітДанс”. Заняткі праходзяць у Новаяльнянскім доме культуры па чацвяргах у 18 гадзін і нядзелях у 16 гадзін 30 хвілін. Паўгода практыкі – і вы таксама зможаце прыгожа танцаваць.

 

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Анатолем КАРДАШОМ

 

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

13 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

14 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

14 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

14 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

14 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

14 часов ago