Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці наведаў жыхарку вёскі Нагародавічы Ніну Емяльянчык, каб павіншаваць жанчыну з 90-гадовым юбілеем. Пасля шчырых пажаданняў здароўя, бадзёрасці, аптымізму ад артыстаў Ніна Макараўна падзялілася сваёй жыццёвай гісторыяй.

Нарадзілася яна ў сялянскай сям’і. Ніна была старэйшай з трох дачок, таму стала добрай памочніцай бацькам па гаспадарцы, да таго ж, вельмі хварэла маці, і дзяўчынка вымушана была браць на сябе вялікую частку хатніх спраў.

– Скончыла я толькі шэсць класаў. Хоць і былі ў мяне здольнасці да вучобы, але вельмі хацелася, каб малодшыя сёстры атрымалі вышэйшую адукацыю і набылі добрую прафесію, – расказвае Ніна Макараўна. – І сапраўды, яны здзейснілі мару родных – скончылі педагагічны інстытут і сталі настаўніцамі. А мой лёс склаўся так, што ўсё сваё жыццё я пражыла ў вёсцы Нагародавічы. Як кажуць, “дзе нарадзілася, там і прыгадзілася”.

Пасля вучобы ў школе Ніна пайшла працаваць у калгас на розныя работы. Вечарамі займалася гаспадарчымі справамі, а яшчэ вышывала, ткала радзюжкі са складанымі ўзорамі. Мела яна і здольнасці да шыцця адзення. Уся вёска стала прыносіць дзяўчыне тканіну, каб яна шыла модніцам прыгожыя сукенкі, спадніцы ды блузы. Нават брала заказы на пашыў верхняга адзення.

Паслухмяная, прыгожая, здольная, Ніна карысталася павагай аднавяскоўцаў, шмат юнакоў праяўлялі да дзяўчыны інтарэс, але ёй падабаўся той адзіны, які наканаваны быў лёсам – Антон. Хлопец працаваў шафёрам – адна з самых ганаровых прафесій у той час у вёсцы. Хутка яны згулялі вяселле. У сям’і нарадзілася трое дзетак – сын Сяргей і дачушкі Жэня і Таіса.

– Цяжка было, шмат працавалі, трымалі вялікую гаспадарку, стараліся добра працаваць і ў калгасе. Маю шмат граматаў і падзячных лістоў ад кіраўніцтва калгаса. Нават была абрана дэпутатам у мясцовыя Саветы, – успамінае юбілярка.

З мужам Антонам Аляксандравічам Ніна Макараўна пражыла душа ў душу больш за 60 гадоў. Здавалася, што ўсё ў жыцці будзе добра, але здарылася трагедыя – цяжкая хвароба забрала сына. Як кажуць, бяда не прыходзіць адна – жанчына атрымала сур’ёзны пералом нагі, а потым не стала любімага мужа. Але яна працягвае жыць дзеля дзяцей, унукаў, дае сілы і вялікая вера ў Бога.

– Ніна Макараўна вельмі добры, адказны, гасцінны чалавек. У нашай Нагародавіцкай царкве ўсё ўбранства пашыта яе рукамі. Яна спявае  разам з намі на клірасе. Увесь наш прыход вельмі паважае і цэніць Ніну Макараўну. Молімся за яе здароўе, і няхай Гасподзь дорыць ёй яшчэ шмат толькі добрых момантаў у жыцці, – такімі цёплымі словамі ахарактарызавала і павіншавала юбілярку стараста вёскі Таццяна Латушынская, далучыліся да яе і аднавяскоўцы, якія прыйшлі павіншаваць імянінніцу з днём нараджэння.

– Наша матуля вельмі дарагі і любы чалавек. Яна добрая гаспадыня, майстрыха на ўсе рукі – шые, вяжа, вышывае, вельмі смачна гатуе. Ад шчырага сэрца выказваем словы ўдзячнасці за тое, што яна нас  адорвала сваёй пяшчотай і любоўю. Мы вельмі яе любім і паважаем. Няхай Бог ёй дорыць яшчэ шмат гадоў жыцця, – пажадалі дочкі Яўгенія і Таісія і перадалі віншаванні і падарункі ад двух унукаў і дзвюх праўнучак.

Сястра Паліна таксама выказала словы вялікай падзякі за моцную жыццёвую падтрымку, дабрыню і душэўную цеплыню, пажадала святла і шчасця ў душы, агеньчыка надзеі ў сэрцы, міру за акенцам.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации