У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшоў прафсаюзны прыём грамадзян.
З актуальнымі тэмамі па тлумачэнні нормаў заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі праваадносінаў выступіў прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Аляксандр Пушкоў.
Удзел у прыёме прынялі таксама пракурор Дзятлаўскага раёна Алег Вялічка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель.
– Рэспубліканскія прававыя прыёмы крыху змянілі свой фармат, – адзначыў Валерый Макарчык. – Цяпер яны маюць інфармацыйную частку, каб паглыбіць веды работнікаў па тых ці іншых пытаннях, якія можна задаваць у час размовы і пасля яе. Адзначу, што прававы прыём – даволі дзейсная форма ўзаемадзеяння работнікаў, прафсаюза і наймальнікаў, бо неаднаразова, дзякуючы ім, даволі хутка вырашаліся праблемы, з якімі звярталіся людзі.
Даступна, з прыкладамі з уласнай практыкі Аляксандр Пушкоў патлумачыў удзельнікам пасяджэння такія актуальныя тэмы як прававое рэгуляванне змянення працоўнага дагавора, прадастаўленне работнікам сацыяльных водпускаў, спыніўся і на законе аб абароне асабістых даных, удакладніў некаторыя нюансы, якія тычацца падачы неабходных дакументаў пры прыёме на работу.
Чаму гэтаму закону ў апошнія гады вырашылі надаць больш увагі, расказаў пракурор Алег Вялічка. З-за лічбавізацыі і даступнасці гаджэтаў, грамадства сутыкнулася з такой праблемай, як скажэнне інфармацыі і размяшчэнне асабістых даных людзей у інтэрнэце без іх згоды. На Дзятлаўшчыне з-за падобных правапарушэнняў ужо ўзбуджана некалькі крымінальных спраў.
Пасля выступленняў спецыялістаў ім паступіла некалькі пытанняў, якія тычыліся працоўнага заканадаўства.
Паколькі прафсаюзны прыём супаў з Сусветным днём аховы працы, то прафсаюзны лідар Валерый Макарчык закрануў і гэту тэму. Ён адзначыў, што сёлета галоўная ўвага скіравана на стратэгіі фарміравання пазітыўнай культуры аховы працы праз падтрымку і ўкараненне канцэпцыі нулявога траўматызму. Спыніўся на мерапрыемствах, якія праходзяць у рамках тыдняў нулявога траўматызму, пазнаёміў з лічбамі мінулагодняй статыстыкі і асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў, расследаванне якіх ужо завершана, і акцэнтаваў увагу на тым, што кожны работнік павінен, у першую чаргу, выконваць правілы аховы працы для сваёй асабістай бяспекі і бяспекі тых, хто працуе разам.
Такая ж сустрэча старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў у рамках Сусветнага дня аховы працы некалькімі гадзінамі пазней прайшла ў ДРБУ № 119.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…