Хутка праверка на трываласць – ацяпляльны сезон

На гэтым тыдні на першае месца сярод пытанняў рабочай нарады ў старшыні райвыканкама выйшлі падрыхтоўка цеплакрыніц да ацяпляльнага сезона, сельскагаспадарчыя клопаты, завяршэнне рамонтных работ на сацыяльна важных аб’ектах.

Верасень – фінальная кропка

Кожны ацяпляльны сезон – гэта праверка якасці праведзенай падрыхтоўкі. Як правіла, яна знаходзіць прамое адлюстраванне пры надыходзе няхай не вельмі жорсткай, але каварнай беларускай зімы з яе пастаяннымі перападамі тэмпературы, рэдкімі і моцнымі маразамі, частымі адлігамі, снегападамі і іншымі сюрпрызамі прыроды.

Як далажыў на нарадзе начальнік РУП ЖКГ Сяргей Луня, гатоўнасць цеплакрыніц раёна да ацяпляльнага сезона складае амаль 80 %.

Старшыня райвыканкама паставіў задачу сваім намеснікам трымаць тэму на кантролі, паколькі інфармацыя мяняецца літаральна кожны дзень, звярнуць увагу на аб’екты спажыўтаварыства – іх 31 падуліковы, амаль па ўсіх ёсць пытанні ад Дзяржэнерганагляду.

Таксама Андрэя Садоўскага хвалююць тэрміны завяршэння рамонтных работ дома па вуліцы Перамогі ў райцэнтры, дваровай тэрыторыі тут жа, моста па вуліцы Камсамольскай. Дарэчы, ужо на бягучым тыдні плануецца асфальтаванне моста. Цалкам работы па дадзеных аб’ектах, па завярэнні спецыялістаў, завершацца ў верасні.

Адносна спакойны тыдзень

Па лініі Дзятлаўскага РАНС баявых выездаў за апошні тыдзень не было, ратавалі насельніцтва толькі ад жаланосных насякомых. Старшыня райвыканкама пацікавіўся ў начальніка службы Сяргея Казушчыка, як працягваюцца работы па будаўніцтве новага дэпо, даў даручэнне навесці парадак на прылеглай тэрыторыі.

Праваахоўнікі раскрылі некалькі крадзяжоў, затрымалі ўгоншчыка аўтамабіля, амаль штодзённа займаюцца пошукамі грыбнікоў, якія згубіліся ў лесе, адзначыў на нарадзе начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Біль.

З планавых пытанняў – устаноўка сістэм відэаназірання. Аляксандр Францавіч удакладніў, што вырашана і ўзгоднена з РУП ЖКГ, Белтэлекамам правесці да канца гэтага года работы па ўстаноўцы камер на выездзе з Дзятлава ў бок Дварца (Баранавіцкі кірунак).

“Увосень – работ восем”

Народная мудрасць гаворыць, што ў работнікаў аграпрамысловага комплексу пачынаецца насычаны рознымі відамі работ перыяд: завяршэнне ўборкі збожжавых, уборка бульбы, агародніны, садавіны, церабленне лёну і іншыя. Старшыня райвыканкама нацэльваў аграрыяў праявіць увесь запас трываласці і не ўпусціць ніводнага важнага пытання. Гаспадаркі займаюцца нарыхтоўкай зерня для пасеваў будучага года, збіваюць бацвінне бульбы, праводзяць вапнаванне глебы, ворыва пад азімыя культуры і многае іншае.

Дадатковыя даручэнні

Сярод больш дробных, але не менш важных пытанняў, якія ўзнімаліся на нарадзе, растлумачальная работа па вакцынацыі сярод насельніцтва, апошнія “штрыхі” падрыхтоўкі да новага навучальнага года, мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі, кантроль вызначэння зямельных межаў, планы па выдзяленні бюджэтных сродкаў на будучы год на асфальтаванне вуліц райцэнтра і далейшае добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

3 часа ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

4 часа ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

5 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

5 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

7 часов ago