Для рамеснікаў з 1 ліпеня мяняецца падаткаабкладанне.
З гэтай нагоды для іх на Дзятлаўшчыне прайшла тлумачальная сустрэча з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча, загадчыка сектара культуры райвыканкама Васілія Шыцько, начальніка аддзела падаткаабкладання фізічных асобаў упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне Івана Гірыка, начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Рагачовай.
– Да гэтага ўсе рамеснікі плацілі рамесны збор у памеры 6 рублёў, цяпер патрабаванні заканадаўства мяняюцца, – адзначыў Ігар Кухарэвіч. – Каб застацца на ўплаце збору, давядзецца атрымаць на гэта дазвол праз рашэнне райвыканкама, у адваротным выпадку будзе выкарыстоўвацца 10 %-ны падатак на прафесійны даход. На Дзятлаўшчыне на ўліку ў падатковай інспекцыі знаходзяцца 93 рамеснікі. Хто з іх застанецца на рамесным зборы, будзе вырашаць спецыяльная камісія, створаная пры раённым выканаўчым камітэце. Для гэтага трэба загадзя, не адкладваючы надоўга, звярнуцца ў службу “адно акно” з заявай.
Тэму прадоўжыў Васілій Шыцько:
– Жадаючыя застацца на рамесным зборы разам з заявай пэўнага ўзору павінны прадаставіць у службу “адно акно” інфармацыю пра від сваёй дзейнасці і інструменты, якія выкарыстоўваюць пры яе ажыццяўленні, фота- і відэаматэрыялы гатовых работ. Гэта неабходна для прыняцця рашэння камісіяй райвыканкама. Асноўнымі крытэрыямі атрымання права на ўплату рамеснага збору з’яўляюцца: адраджэнне традыцыйнага беларускага рамяства; знаходжанне ў Саюзе рамеснікаў Беларусі, што пацвярджаецца адпаведным пасведчаннем; пацверджанае званне “народны майстар”; перадача свайго майстэрства вучням; актыўны ўдзел у культурным жыцці, выставах і конкурсах рознага ўзроўню.
Пра падатак на прафесійны даход расказаў Іван Гірык:
– Баяцца гэтага падатку не варта, тым больш што першыя 2 тысячы заробку пры пераходзе на яго падаткам не абкладаюцца. Калі гэта сума будзе перасягнута, то памесячна плацельшчыку давядзецца выплачваць па 10 % з кожнага продажу (у пенсіянераў ёсць ільготы і да выплаты ім належаць 4 %). Падлікі будуць выконвацца праз мабільны дадатак “Падатак на прафесійны даход” – гэта праграмнае забеспячэнне Міністэрства па падатках і зборах. У ім плацельшчыкі будуць фарміраваць чэкі, звесткі пачнуць перадавацца падатковаму органу, які стане абвяшчаць плацельшчыка аб суме падатку па выніках кожнага справаздачнага месяца. Мабільны дадатак з’яўляецца бясплатным, а ўстанавіць яго на смартфон могуць дапамагчы спецыялісты падатковай інспекцыі. Дарэчы, з 10 %-га падатку на прафесійны даход ажыццяўляецца выплата 6 % ад сумы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для фарміравання пенсіі, астатнія 4 % паступаюць у бюджэт. Жадаючыя спыніць рамесную дзейнасць для гэтага таксама павінны звярнуцца ў падатковую інспекцыю і напісаць заяву.
Больш падрабязную інфармацыю і тлумачэнні аб змяненнях заканадаўства рамеснікі нашага раёна могуць атрымаць па тэлефонах: 2-27-55 (падатковая інспекцыя – па падключэнні мабільнага дадатку “Падатак на прафесійны даход”), 6-11-69 (сектар культуры райвыканкама – аб рабоце камісіі).
Тэкст і фота Ірыны СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…