Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах за 2024-2025 навучальны год. Дзесяць узнагарод накіруюцца на Дзятлаўшчыну.

Сем дыпломаў за ІІІ месца і тры граматы сёлета заваявалі навучэнцы ўстановаў адукацыі нашага раёна.

Дыпломамі адзначаны гімназісты-дзевяцікласнікі Гардзей Самахвал па прадмеце “хімія” (педагог Мікалай Губко) і Ягор Барук па прадмеце “інфарматыка” (педагог Святлана Кетка), граматай па прадмеце “руская мова і літаратура” – дзевяцікласніца Дар’я Бурдун (педагог Таццяна Ясюлевіч).

Дзве граматы заваявалі навучэнкі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурыла: па прадмеце “матэматыка” – адзінаццацікласніца Аляксандра Лішык (педагог-трэнер Жанна Цяцерына з Казлоўшчынскай сярэдняй школы) і па прадмеце “беларуская мова і літаратура” – дзесяцікласніца Паліна Крывулька (педагог Марына Паўлючык).

Столькі ж, але ўжо дыпломаў, накіруецца ў сярэднюю школу № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча. Іх уладальнікамі па прадмеце “геаграфія” сталі дзевяцікласнік Уладзіслаў Юрэня і адзінаццацікласнік Дзмітрый Ранцэвіч – абодвух падрыхтавала педагог Алена Саўчыц.

Па адным дыпломе заваявалі навучэнцы яшчэ трох установаў адукацыі: з Казлоўшчынскай сярэдняй школы – гэта дзевяцікласніца Варвара Ламака па прадмеце “фізіка” (педагог Галіна Баляба), з Вензавецкай сярэдняй школы – адзінаццацікласніца Яна Клуйша па прадмеце “біялогія” (педагог Аксана Роўба), з Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна – адзінаццацікласніца Соф’я Белавус па прадмеце “працоўнае навучанне” (педагог Ларыса Ненартовіч).

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее

Похожие публикации