З ініцыятывы раённага савета ГА “БРПА” пад кіраўніцтвам старшыні раённай піянерскай арганізацыі Ірыны Мішчанка на Дзятлаўшчыне прайшла інтэлектуальна-забаўляльная гульня “Піянерска-акцябрацкі КВІЗ”.
Яе раённы этап ладзіўся як у анлайн-рэжыме праз праграму “Zoom” для дзяцей 9-10 гадоў сельскіх установаў адукацыі, так і офлайн у Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – для іх равеснікаў з гарадскіх школ.
КВІЗ уяўляў сабой віктарыну з выкарыстаннем медыякантэнту і тэхнічных сродкаў, цікавымі рознабаковымі пытаннямі. Каманды піянерскіх дружын раёна змаглі ў час гульні прадэманстраваць свой інтэлект, эрудыцыю і кемлівасць. У кожным з 6-і тураў і рызыка-туры было па 6 пытанняў. Ухіл быў зроблены не толькі на веды, але і на логіку.
Вызначаны раённыя пераможцы. Першае месца заняла каманда “Супердзеткі” піянерскай дружыны Гезгалаўскай сярэдняй школы, якая змагаецца за прысваенне імя Героя Савецкага Саюза Паўла Пятрова. Менавіта гэта каманда будзе прадстаўляць Дзятлаўшчыну ў абласным туры гульні, які пройдзе ў Гродне. Другое месца з аднолькавай колькасцю балаў падзялілі каманды “Усмешка” піянерскай дружыны імя Вячаслава Адамчыка Круцілавіцкай сярэдняй школы і “Усмешка” піянерскай дружыны Жукоўшчынскай базавай школы, якая змагаецца за прысваенне імя Ігната Дварчаніна. На трэцяй пазіцыі замацавалася каманда “Сняжынкі” піянерскай дружыны імя Фёдара Сінічкіна Хвінявіцкай сярэдняй школы.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…
На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…
Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…
Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…
Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…