Хто можа засяліцца ў крызісны пакой?

У жыцці здараюцца моманты, калі чалавеку няма куды ісці, няма ў каго прасіць дапамогі.

На самой справе выхад ёсць! У нашым раёне па падтрымку звяртацца можна на нумар тэлефона гарачай лініі 8-044-4503070. У крайнім выпадку – разлічваць на засяленне ў крызісны пакой, дзе спецыялісты розных службаў дапамогуць знайсці рашэнне невырашальнай на першы погляд жыццёвай праблемы.

Пра дапамогу, што аказваецца на Дзятлаўшчыне ахвярам хатняга гвалту і людзям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, расказала дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык.

– Пры цесным супрацоўніцтве са службамі прафілактыкі раёна нашай установай ажыццяўляецца комплексная работа па аказанні дапамогі ахвярам сямейнага гвалту і грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (пацярпелі ад стыхіі ці пажару, засталіся без падтрымкі блізкіх).

Найчасцей такіх людзей выяўляюць спецыялісты органаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, медыкі, праваахоўнікі, педагогі, сацыяльныя работнікі ў час прафесійнай дзейнасці, работы аглядавых камісій, прафілактычных рэйдаў і комплексных адпрацовак. Так, за 2019 год часовы прытулак і дапамогу ў крызісным пакоі атрымалі 9 грамадзян, 8 з якіх былі заселены туды па накіраванні міліцыі, 1 – аддзела адукацыі; у 2020 годзе крызісным пакоем скарысталіся 11 грамадзян – усе па накіраванні міліцыі.

– Таццяна Сямёнаўна, раскажыце падрабязней пра алгарытм засялення ў крызісны пакой?

– Засяленне можа адбывацца, як я ўжо зазначыла, па выяўленчым прынцыпе, калі “трывожны сігнал” паступае ад службаў прафілактыкі, або па заяўным, калі да нас звяртаецца сам пацярпелы і яго словы пра цяжкую жыццёвую сітуацыю знаходзяць пацвярджэнне спецыялістаў. У абодвух выпадках чалавеку, які мае патрэбу ў часовым прытулку, трэба напісаць заяву на аказанне Цэнтрам паслугі тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання і заключыць дагавор. Падкрэслю, што знаходжанне ў крызісным пакоі бясплатнае, аднак скарыстацца ім могуць паводле заканадаўства толькі  асобы, якія пацярпелі ад гвалту, гандлю людзьмі, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастрофаў, стыхійных бедстваў ці знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Пры засяленні грамадзян у крызісны пакой іх бытавыя ўмовы грунтуюцца на прынцыпах самаабслугоўвання. Харчаванне, пакупка лекаў, сродкаў асабістай гігіены адбываецца за кошт уласных грошай насельнікаў пакоя. У самых складаных выпадках мы можам забяспечыць такіх людзей рэчамі першай неабходнасці, базавым наборам харчовых прадуктаў і сродкаў гігіены, якія нам перадаюць Чырвоны Крыж, Беларускі саюз жанчын, Царква, спонсары, добраахвотнікі.

– Наколькі зручна грамадзянам у крызісным пакоі, ці ёсць там бытавая тэхніка?

– Акрамя жылога памяшкання, там знаходзяцца санвузел і кухня. Кухня поўнасцю абсталявана для прыгатавання і прыёму ежы: ёсць халадзільнік, мультыварка, мікрахвалевая печ, тостарніца, чайнік, посуд, сталовыя прыборы. Ёсць і аптэчка першай дапамогі.

Мы пастаянна папаўняем базавы набор прадуктаў: чай, цукар, макароны, крупы. З рэчаў першай неабходнасці маюцца ручнік, халат, сродкі асабістай гігіены (мыла, туалетная папера, шампунь, зубная паста, зубныя шчоткі), а таксама два камплекты пасцельнай бялізны, дзіцячыя каляска і ложак. Пры неабходнасці насельнікі могуць быць забяспечаны бязвыплатнай дапамогай у выглядзе былых ва ўжытку адзення і абутку.

– На якую дапамогу яшчэ могуць разлічваць пацярпелыя?

– На комплексную дапамогу спецыялістаў: псіхалагічную, юрыдычную. Падказваем ім таксама, як аформіць дакументы на атрыманне адраснай сацыяльнай дапамогі, садзейнічаем у правядзенні медыцынскага агляду, пры неабходнасці – шпіталізацыі, калі трэба, дапамагаем у працаўладкаванні. У найбольш складаных сітуацыях для пошуку шляхоў выхаду можа сабрацца міжведамасная група, у якую ўваходзяць прадстаўнікі раённых службаў прафілактыкі, грамадскіх аб’яднанняў і нават святары.

– Ці можа чалавек быць датэрмінова выселены з крызіснага пакоя?

– У сваёй практыцы мы пакуль не сутыкаліся з такімі выпадкамі. Аднак падставы для высялення законам прапісаны. Гэта знаходжанне насельніка ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення, грубае парушэнне правілаў унутранага распарадку, абраза спецыялістаў, якія працуюць з ім па ўсіх нкірунках прафілактычнай работы, ці прыніжэнне іх чалавечай годнасці.

– Пасля стабілізацыі жыццёвай сітуацыі, ці падтрымліваеце чалавека далей?

– Нашы спецыялісты пры неабходнасці ажыццяўляюць суправаджэнне такіх людзей. Найчасцей звязваюцца з імі па тэлефоне або запрашаюць у Цэнтр для кансультацыйнай падтрымкі. Паўторных засяленняў адных і тых жа грамадзян у крызісны пакой у 2019-2020 гадах у нас не адзначалася.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

14 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

15 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

15 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

15 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

16 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago