Хто ў курсе? Дзятлава можа стаць старэйшым на паўстагоддзя

На адной з рабочых нарадаў напярэдадні Новага года старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі мяне спытаў:

– Ірына Чаславаўна, вы яшчэ не ў курсе пра звесткі, якія пацвярджаюцца дакументальна, што нашаму райцэнтру ў 2025 годзе споўніцца 575 гадоў?

Я сапраўды тады яшчэ не ведала гэтай навіны. З запытам звярнулася ў Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, каб знайсці першакрыніцу інфармацыі. Разам з тым узнікла ідэя ў новым годзе распачаць новы пастаянны праект у газеце пад назвай “Хто ў курсе?”, каб папоўніць багаж ведаў дзятлаўчан у шэрагу важных пытанняў, якія тычацца жыцця непасрэдна нашага раёна, і больш шырокіх – эканамічных, палітычных…

Вяртаючыся да тэмы змянення даты заснавання горада, у курсе аказаўся дырэктар музея Сяргей Каско.

– Сяргей Віктаравіч, да нядаўняга часу лічылася, што першыя ўспаміны пра Дзятлава ў пісьмовых крыніцах адзначаны ў даравальным акце вялікага князя літоўскага Аляксандра ад 6 чэрвеня 1498 года, калі “Двор Здетело” (тагачасная назва) быў падораны гетману літоўскаму, князю Канстанціну Іванавічу Астрожскаму (з правам заснаваць тут мястэчка).

Пра больш раннюю гісторыю Дзятлава ўзгадвае ў сваёй кнізе “Зецела, або Падарожжа па старых вуліцах Дзятлава” былы дырэктар нашага музея, даследчык Фёдар Красюк, што Іпацьеўскі летапіс засведчыў ваеннае сутыкненне паміж літоўскім і галіцка-валынскім войскамі каля возера З’ята ў 1253 годзе. “…и послаша сторож Литва на озере Зьято и гнаша через болота реки  Шчары…”.

Раскажыце, калі з’явілася інфармацыя пра 1450 год як год заснавання Дзятлава і хто выявіў дакументы, якія пацвярджаюць новыя лічбы?

– Дзякуючы пошукам і разведкам археолагаў, сярод якіх наш славуты зямляк Вадзім Лакіза, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Дзятлаўскі раён з’яўляецца адным з найбольш даследаваных з археалагічнага пункту гледжання рэгіёнаў Беларусі. Па дадзеных гэтых даследаванняў, сістэматызацыі і культурна-храналагічнай ідэнтыфікацыі шматлікіх археалагічных артэфактаў, мы можам рэканструяваць падрабязную схему гістарычнага развіцця нашых далёкіх продкаў на працягу больш чым 10 тысяч гадоў.

Але гісторыя – гэта такая навука, дзе канчатковую кропку паставіць вельмі складана. Перабіраючы дакумент за дакументам архіўных фондаў, навукоўцы імкнуцца да ісціны, якая адкрывае для нас невядомыя гістарычныя факты.

Так атрымалася і на гэты раз. Паводле даследаванняў Рагнеды Аляхновіч, загадчыцы сектара навукова-інфармацыйнай работы Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі: “Дзятлава ўпершыню згадваецца ў кнізе данін вялікага князя Казіміра пад назвай “Здзецел”. У кнізе адзначана, што князь падарыў дзевяць людзей Васкавіч у Здзецеле і Беліцкай воласці нейкім Рамашкавічам, а здзецелцу Мінялку Драмуцэвічу пацвердзіў яго вотчынныя землі ў Здзецелі. Запісы аб гэтых двух наданнях не датаваныя, але ў іх указана, што дакументы падрыхтаваў пісар Сапега ў прысутнасці пана Кгаштаўта. Пісарам Сапега, без абазначэння імя, у крыніцах звычайна называюць Сямёна Сапегу, які быў пісарам вялікага князя Казіміра ў 1440-1450 гадах. Панам Кгаштаўтам у кнізе данін Казіміра запісвалі Яна Гаштольда ў той час, калі ён займаў пасаду віленскага ваяводы ў 1443-1458 гадах. Суаднясенне часу, калі Сямён Сапега і Ян Гаштольд займалі адпаведныя пасады, дазваляе вызначыць, што дакументы былі складзены паміж 1443 і 1450 гадамі”.

– Чаму з дзвюх дат навукоўцы выбралі менавіта 1450 год?

– Пры вызначэнні даты першага ўпамінання, калі з крыніц вядомы дыяпазон дат, звычайна выкарыстоўваецца апошняя з магчымых. З улікам пералічанага вышэй, мы маем права сцвярджаць, што ў адпаведнасці з навуковымі даследаваннямі на дадзены момант                     горад Дзятлава з’яўляецца населеным пунктам з больш працяглай задакументаванай гісторыяй, якая бярэ свой пачатак з 1450 года.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

13 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

14 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

14 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

14 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

15 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago