Хто атрымае выплаты да Дня Перамогі ў 2025 годзе?

1 мая 2025 года ўступае ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2025 года № 160 “Аб матэрыяльнай дапамозе асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі ў 2025 годзе”.

У адпаведнасці з ёй будзе аказана матэрыяльная дапамога атрымальнікам пенсіі ад Рэспублікі Беларусь і (або) з іншых дзяржаў, якія пастаянна жывуць у нашай краіне, згодна з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь у галіне сацыяльнага (пенсійнага) забеспячэння. А менавіта:

1. У памеры 5 000 рублёў:

– інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года;

– асобам, якія прымалі ўдзел у саставе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах;

2. У памеры 2 500 рублёў:

– асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

– асобам, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;

– асобам, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаным медалём “За абарону Ленінграда”, і асобам, узнагароджаным знакам “Жыхару блакаднага Ленінграда”;

3. У памеры 1 500 рублёў:

– членам сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінулых (памерлых), зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (мужам (жонкам), якія не ўступілі ў новы шлюб, дзецям-інвалідам з дзяцінства (у тым ліку ўсыноўленым, удачароным), іншым утрыманцам, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказаных падставах у адпаведнасці з заканадаўствам);

– былым вязням, у тым ліку непаўналетнім, фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета, а таксама былым непаўналетнім вязням іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказанай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам;

–інвалідам з дзяцінства па прычыне ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або наступствамі ваенных дзеянняў.

Матэрыяльная дапамога будзе аказана ў перыяд з 2 па 8 мая 2025 года ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для выплаты пенсій. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56 або па тэлефоне 3-03-20.

Наталля ЧАРНЯК,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

19 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

20 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

20 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

20 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

20 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

20 часов ago