З 1 мая ў Беларусі ўступілі ў сілу патрабаванні, прадугледжаныя законам “Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў”.
Пра важныя нюансы абноўленага заканадаўства расказала намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Баравік:
– Цяпер ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаныя за службу ў тыле, будуць атрымліваць павялічаную даплату да пенсіі: замест 50 % ім налічаць 250 % ад мінімальнай пенсіі, што складае амаль 290 беларускіх рублёў. Акрамя таго, гэта катэгорыя грамадзян атрымлівае новы статус, які цалкам прыраўноўвае іх да ўдзельнікаў баявых дзеянняў з усімі прызначанымі льготамі і сацыяльнымі гарантыямі.
Вырасце і пенсійная даплата ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаных за працу ў тыле, – з 50 да 100 % мінімальнага памеру пенсіі (да 115 беларускіх рублёў). Асаблівыя ўмовы прадугледжаны для ветэранаў баявых дзеянняў. Вайскоўцы, якія атрымалі інваліднасць у мірны час, набываюць права на датэрміновы выхад на пенсію – на пяць гадоў раней за ўстаноўлены тэрмін.
Асобная мера падтрымкі ўведзена для грамадзян, якія працавалі ў Афганістане ў перыяд з 1979 па 1989 гады: яны будуць штомесяц атрымліваць дадатковую выплату – 100 % мінімальнай пенсіі.
Таксама з 1 мая былыя вязні фашызму і ветэраны баявых дзеянняў будуць мець права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, а таксама бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў.
На пазачарговае абслугоўванне ў медыцынскіх установах могуць разлічваць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны (узнагароджаныя за працу ў тыле), жыхары блакаднага Ленінграда, былыя вязні і ветэраны баявых дзеянняў.
Яшчэ прадугледжаны льготы для навучэнцаў ліцэяў МНС і МУС. Цяпер яны маюць права на бясплатны праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце, бясплатныя лекі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#экономика #нашелучшее #нашалепшае
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…
Настаўнік – слова светлае, як дзень,Як промень сонца ранішняй парою,Саюзнік, самы лепшы сябар твой,Нягоды ўсе…
В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…
У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…